Официально

Усяму аснова – прафілактыка

Улічваючы тое,  што 31 студзеня на Лунінеччыне будзе праводзіцца пасяджэнне гаспадарчага актыву раёна і першая ў новым годзе сесія дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў ХХVII склікання, дзе  падвядуць вынікі работы за мінулы год  і вызначаны задачы   на 2018-ты, абмеркаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна было вырашана перанесці менавіта на гэтую дату. На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 29 студзеня, увага была сканцэнтравана на тым, як выконваецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.

Перш-наперш, пракурор раёна Аляксандр Карлюк, які выступіў з дакладам, адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў зніжэнні злачыннасці. У параўнанні з папярэднім годам колькасць зарэгістраваных правапарушэнняў у 2017-ым зменшылася на амаль 9 працэнтаў. Усё гэта – вынік штодзённай карпатлівай работы ўлады, праваахоўных органаў і суб’ектаў прафілактыкі.

Аднак разам з пазітыўнымі змяненнямі, падкрэсліў Аляксандр Паўлавіч, ёсць і некаторыя негатыўныя моманты. Так, летась удвая павялічылася колькасць забойстваў. Па-ранейшаму трывожаць выпадкі прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў, якіх было 3. У сувязі з гэтым кіраўнік праваахоўнага ведамства канстатаваў, што дзейнасць супрацоўнікаў РАУС не ў поўнай меры адпавядае сённяшнім патрабаванням. Справядлівыя папрокі выклікае ўзровень міжведамаснага ўзаемадзеяння РАУС і іншых дзяржаўных органаў.

Трывожыць вулічная злачыннасць: летась у параў-нанні з папярэднім годам удвая вырасла колькасць хуліганстваў. Рэгістраваліся яны ў асноўным у Лунінцы і Мікашэвічах па пятніцах, суботах і нядзелях у вячэрні і начны час. Сярод прычын, якія са-дзейнічалі гэтаму, – нізкая эфектыўнасць выкарыстання супрацоўнікамі РАУС сіл і сродкаў, задзейнічаных у сістэме аховы правапарадку, нешматлікасць нарадаў патрульна-паставой службы, адсутнасць на вуліцах  населеных пунктаў добраахвотных народных дружыннікаў.

Асаблівую ўвагу звярнуў дакладчык і на работу па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў. Летась такіх злачынстваў у нашым раёне было зарэгістравана 45 – на 7 больш, чым у 2016 годзе. Прыкладна 56 працэнтаў іх аднесены да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Удвая павялічылася колькасць фактаў незаконнага збыту атруты. Пра вастрыню сітуацыі сведчыць і той факт, што названыя праблемы абмяркоўваліся на нара-дзе пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Вынікам стала прыняцце Дэкрэта №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў”. Згодна з гэтым дакументам, менавіта на органы ўнутраных спраў была ўскладзена каардынацыя дзейнасці ў справе барацьбы з наркотыкамі.

На Лунінеччыне аператыўна распрацавалі комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер, актывізацыю прафі-лактычнай работы з тым, каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання наркотыкаў, у тым ліку ў падлеткавым і маладзёжным асяроддзі. Аднак пазней давялося канстатаваць, што гэты дакумент насіў фармальны характар. Не ў поўнай меры адпавядала патрабаванням і работа адпаведнага каардынацыйнага савета.

Засяродзіў увагу дакладчык таксама на сітуацыі з дарожнай бяспекай. Летась у раёне колькасць зарэгістраваных ДТЗ павялічылася на амаль 70 працэнтаў. Загінулі ў ДТЗ 6 чалавек (у папярэднім годзе – 2). На 40 працэнтаў больш было параненых. Лічбы сталі падставай для таго, каб канстатаваць: Дзяржаўтаінспекцыя  РАУС не прымае належных мер па ўмацаванню дарожнай дысцыпліны, а праводзімыя з гэтай мэтай мера-прыемствы не дасягаюць пастаўленай мэты. У якасці пацвярджэння быў прыве-дзены выпадак у Мікашэвічах, калі вадзіцель-жанчына, якая не мела пасведчання на права кіравання аўтамабілем і неаднойчы трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, набыла машыну, раз’язджала на ёй па раёне, пакуль летнім вечарам у п’яным выглядзе на дарозе Азярніца-Любачын-Лахва не ўчыніла наезд на веласіпедыста, які памёр на месцы ДТЗ.

Адным з фактараў, што ствараюць дадатковыя ўмовы для ДТЗ, з’яўляецца выкарыстанне тэхнічна няспраўных аўтамабіляў. На гэтай акаліч-насці асаблівую ўвагу акцэнтаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Як высветлілася, у нашым раёне зарэгістравана 42430 адзінак транспартных сродкаў. Тэхагляд з іх прайшлі ўсяго 13865. Заганнай практыцы садзейнічае і мінімальны памер штрафаў, які становіцца перадумовай шматразовага сістэмнага парушэння ПДД у частцы праходжання тэхагляду некаторымі ўладальнікамі аўто. “Пра які памер дарожнага збору і эфектыўнасць яго выкарыстання можна гаварыць у такой сітуацыі?”, – справядліва ставіў пытанне кіраўнік раёна.

Прычыны асноўных недапрацовак акрэсліў у сваім выступленні начальнік РАУС Юрый Лемяшэўскі, які растлумачыў, што негатыўны ўплыў на сітуацыю аказаў некаторы кадравы голад, у тым ліку і пры ўкамплектаванні патрульна-паставой службы. Адначасова прагучала запэўніванне, што да сакавіка 2018 года ППС будзе поўнасцю ўкамплектавана. Асаблівая ўвага – дзяжурствам ДНД, прысутнасць якіх на вуліцах населеных пунктаў несумненна дае пэўны дысцыплінуючы эфект. Што датычыць парушэнняў ПДД, то пакаранні за іх строга прапісаны ў заканадаўстве. Іншая справа, што супрацоўнікам РАУС варта быць больш настойлівымі і прынцыповымі ў адносінах да тых, хто, дэманструючы злачынную сістэмнасць і нахабнасць, не абмяжоўваецца адзінкавымі канфліктамі з законам.

У прынятым рашэнні вызначаны канкрэтныя накірункі работы ў выпраўленні ўказаных недахопаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть