Прямая линия

ДЛЯ ПЕНСІЯНЕРАЎ – ЛЬГОТЫ

Лунінчане ў летні час вельмі занятыя работай на прысядзібных участках. Здаецца, пасля напружанага дня павінны спаць моцным сном. Але не ўсім гэта ўдаецца. Асабліва тым, хто не заплаціў падаткі. Начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне Алена Уладзіміраўна САЛАВЕЙ падчас “Прамой лініі” адказвала на пытанні, якія датычылі ўплаты падаткаў на нерухомасць і зямельнага, а таксама арэнднай платы фізічнымі асобамі.

– З’яўляюся пенсіянеркай. Ці павінна ўплачваць падатак на нерухомасць?
– Ці жывуць з вамі працаздольныя члены сям’і?
– Так. Мой сын, але ён нідзе не працуе.
– Між тым, вам давядзецца заплаціць падатак на нерухомасць.

– Дом, у якім жывем, яшчэ не дабудаваны. Тэхпашпарт таксама не зроблены. Інспектар вашай службы ўручыў паведамленне на ўплату падатку на нерухомасць. Ці правамерна гэта?
– Згодна з заканадаўствам і рашэннем райвыканкама № 351 ад 16.03.09 г. пры гатоўнасці дома на 80 працэнтаў падатак на нерухомасць разлічваецца, зыходзячы з разліковага кошту 1 квадратнага метра тыпавога будынка і агульнай плошчы жылога дома.

– Днямі прынеслі падатковае паведамленне на ўплату зямельнага падатку на дачны ўчастак, але з мінулага года ім не карыстаюся. Няўжо давядзецца плаціць?
– Падставай для вылічэння зямельнага падатку з’яўляецца адпаведнае рашэнне аб прадастаўленні ва ўладанне, карыстанне ці ўласнасць зямельнага ўчастка. Калі вы не жадаеце надалей карыстацца ім, вам неабходна звярнуцца ў райвыканкам з заявай аб адмове ад зямельнага ўчастка.

– Сёлета мне выдзелелі ў арэнду зямельны ўчастак для асабістай дапаможнай гаспадаркі. Я – пенсіянер. Ці магу разлічваць на льготу?
– Так. Дзеючым заканадаўствам прадугледжаны льготы, такія як і па зямельным падатку.

Нагадваю ўсім, хто яшчэ не ўплаціў падаткі: не адкладвайце гэту працэдуру на апошні дзень, тым больш, што плацяжы прымаюць ва ўсіх аддзяленнях банкаў, паштовай сувязі, а ў сельскай мясцовасці аплату можна зрабіць у рахункавода-касіра.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть