Прямая линия

ЯК ПРАЖЫЦЬ БЕЗ ВАДЫ?

Для нас гэта вельмі актуальнае пытанне. Справа ў тым, што на працягу дня з крана вада (а ў нас цэнтралізаванае водазабеспячэнне) ледзь цячэ. Каб набраць вядро, трэба затраціць паўгадзіны. Пасля 23 гадзін падача нармалізуецца, але ж вада нам патрэбна не ўначы, а днём!
Жыхары дома №35 па вул. Цэнтральная, в. Рэдзігерава.

Адказвае дырэктар КУП ВКГ “Водаканал” Аляксандр РАДЗІЯНОВІЧ:

— Нашы работнікі абследавалі ўнутрыдамавыя і вонкавыя водаправодныя сеткі ў доме №35, адкуль паступіла скарга. У некаторых кватэрах ціск ў водаправоднай сетцы адпавядае ўстаноўленым нормам, у іншых – не. Прычына – у слабой прапускной здольнасці ўнутрыкватэрных водправодных труб, прасцей кажучы – у іх засмечанасці і забруджанасці. Каб выправіць становішча, трэба іх прамыць ці наогул замяніць трубы і запорную арматуру. У гэтым вам дапамогуць спецыялісты КУШВП “Лунінецкая ЖКГ”. Раім звярнуцца туды яшчэ і па той прычыне, што ўжываць ваду з забруджаных труб небяспечна для здароўя.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть