Выборы-2018

Актыўна праводзіць агітацыйную работу кандыдат у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў Сяргей Карпец

Зрэшты, у дадатковым прадстаўленні Сяргей Фёдаравіч, магчыма, патрэбы і не мае: яго добра ведаюць на Лунінеччыне. Малады кіраўнік сталеў разам з калектывам, які 13 год таму ўзначаліў у 30-гадовым узросце.

Сёння ААТ “Лунінецкі малочны завод” – адно з найбольш фінансава ста-більных прадпрыемстваў,  прадукцыю якога ведаюць і па вартасці цэняць у раёне, вобласці, блізкім і далёкім замежжы. Недарма завод трывала замацаваўся ў спісе экспартаарыентаваных вытворчасцей: на ўнутраным рынку рэалізоўваецца толькі чвэрць ад агульных аб’ёмаў. Сухое абястлушчанае малако і сметанковае масла з лунінецкай маркай пастаўляецца ў 5 краін свету, сярод якіх – Сірыя, Азербайджан, Кіргізія, Казахстан, Украіна… На прадпрыемстве спадзяюцца, што неўзабаве будуць пераадолены і непаразуменні з Расіяй.

Завод пастаянна развіваецца і мадэрнізуецца. Летась інвестыцыі ў асноўную вытворчасць дасягнулі 822 тысяч рублёў. Маштабная рэканструкцыя распачата на прадпрыемстве і сёлета. Пра ўсё гэта Сяргей Карпец расказваў на сустрэчах у працоўных калектывах водаканала, цэнтральнай раённай бальніцы, хлебазавода, лясгаса, прыватнага прадпрыемства “Вікторыя”, лакаматыўнага дэпо, “Палессеэлектрамаша”…

Шчыры дыялог, вядома ж, прадугледжваў пытанні. Яны былі. Людзі цікавіліся, чаму з продажу знік ёгурт мясцовай вытворчасці, на што Сяргей Фёдаравіч растлумачыў, што выпуск палюбіўшайся спажыўцам прадукцыі давялося часова спыніць па прычыне распачатай на прадпрыемстве мадэрнізацыі. Пасля яе завяршэння на прылаўках зноў паявіцца гэты карысны прадукт у яшчэ большым смакавым дыяпазоне.

Расказваў кіраўнік і пра тое, чаму на заводзе не выпускаюць цэльнамалочную прадукцыю паніжанай тлустасці ці наогул абястлушчаную: эканамічна гэта проста невыгадна. Ды і па смакавых якасцях абястлушчаныя малако, кефір ці тварог прыйдуцца даспадобы далёка не ўсім. У гэтым можна пераканацца на справе: у продажы ў лунінецкіх магазінах заўсёды ёсць такая прадукцыя іншых вытворцаў.

У ходзе размовы патэнцыяльныя выбаршчыкі разумелі, што кандыдату ў дэпутаты блізкія пра-блемы, якімі жывуць лунінчане. Хаця б таму, што Сяргей Карпец нара-дзіўся ў Луніне, вырас – у Лунінцы, з адзнакай закончыў гарадскую СШ №3 і да сённяшніх дзён захаваў пачуццё ўдзячнасці настаўнікам, якія разам з бацькамі закладвалі ў яго характары ўменне быць справяд-лівым, тактоўным і абавязкова спагадлівым.

Імкненне дапамагчы знаходзіць увасабленне ў дабрачыннасці. Кіраўнік і ўзначальваемы ім калектыў ніколі не стаяць убаку, калі трэба матэрыяльна падтрымаць установы адукацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтр карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, дзе сталеюць дзеткі-інва-ліды… Вось і нядаўна ААТ “Лунінецкі малочны завод” запісала ў свой актыў выдатную справу.

Як вядома, СШ№2 г. Лунінца – самая вялікая школа ў раёне. Наведваюць яе дзеткі з розных канцоў горада. Не так даўно з раённага бюджэту сюды былі выдаткаваны немалыя сродкі, каб завяршыць замену аконных блокаў, у тым ліку – у спартыўнай зале. Але дзеці – народ непаседлівы, а на ўроках фізічнай культуры – асабліва. Адразу ж паўстала пытанне абароны новых шклопакетаў ад удараў мячом. У школе не было ні прыстасаванняў патрэбных, ні матэрыялаў. На дапамогу прыйшоў дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец. За некалькі дзён пад столлю на вокнах былі прымацаваны абаронныя сеткі. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі без апасення разбіць шкло могуць спасцігаць навыкі спрыту ў камандных гульнях.

Памятаюць у школе і неацэнную дапамогу “Лунінецкага малочнага завода” і яго кіраўніка пры абсталяванні трэнажорнай залы, якая на карысць дзетвары працуе і сёння.

Варта сказаць, што практычна ўсе добрыя справы, якія ёсць у актыве Сяргея Карпца, ён робіць не з папулісцкіх меркаванняў, а па закліку сэрца. І гэтая ака-лічнасць безумоўна на карысць кандыдату ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть