25 снежня — каляды (па календары каталіцкай канфесіі)
Культура

25 снежня — каляды (па календары каталіцкай канфесіі)

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі!

Ад усяго сэрца ВІНШУЕМ вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Гэтае вялікае свята азарае жыццё людзей нязгасныім святлом веры, надзеі і любові. У наш няпросты і прагматычны час яно раскрывае душу насустрач веч­ным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкім.

Няхай цяперашнія ўрачыстыя і радасныя калядныія дні стануць для вас сімвалам шчасця і заможнасці ў надыходзячым годзе, нададуць упэўненасці ў бу­дучым, падораць цеплыню сустрэч і сяброўскіх зносін. Няхай адыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашыіх дамах і сем’ях будуць панаваць згода і любоў. Няхай у кожнага прыўмножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на дабрабыт сваёй сям’і і нашай роднай Лунінеччыны.

Жадаем усім моцнага здароўя, даўгалецця, цудоўнага настрою, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

католическое рождество

Свяшчэннаслужыцелі і вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны!

Сардэчна ВІНШУЕМ вас з Нараджэннем Хрыстовым

На працягу двух тысячагоддзяў Каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Гэтыя светлыія дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, якая ўзвышае над буднямі ў радасным чаканні цуда. Ня­хай вечныія каштоўнасці дабра і любові натхняюць вас на міласэрныя ўчынкі, а ўрачыстыя дні аб’ядноўваюць вашы сем’і, натхня­юць шчыіра і ўважліва адносіцца да тых, хто мае патрэбу ў клопаце і дапамозе.

Для ўсіх нас важныія самыя простыя радасці, мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвячае вам шлях да годнага і шчаслівага жыцця.

Шчыіра жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

З павагай — Таццяна УДАВЕНКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть