Культура

Коцікі вярбы

вербнаяДаўным-даўно хутары, дзе ўзвышшы побач з рачулкай жылі ў драўляных хатках шчырыя і працавітыя людзі, для якіх самым шануемым святам за тыдзень да Вялікадня была Вербная нядзеля. Звычайная вярба першай сярод іншых дрэўцаў цешыла вока жоўтымі пушыстымі коцікамі. Звонкая вясновая цішыня абуджалася роем прачнуўшыхся ад сцюдзёнай зімы працавітых пчолак ды шумлівых чмялёў, водарам вабіла і цягнула да сябе.

За дзень-другі да Вербніцы жанчыны-хутаранкі наразалі галінкі з пушыстымі коцікамі, упрыгожвалі свае незвычайныя букецікі ляснымі пралескамі і штучнымі кветачкамі, перавязвалі яркімі стужкамі, ішлі ў суседнюю вёску да храма. Вярнуўшыся з богаслужэння, садзіліся за святочны стол, засланы вышытым ільняным абрусам. Перад гэтым маці з пяшчотай “сцёбала” пруцікамі, прыгаворвала, каб маланкі не баяліся, слухаліся ды дужымі раслі дзеткі. А калі выганялі жанчыны кароўку-карміцельку на пашу, абавязкова бралі з сабою асвечаныя ў царкве пруцікі.

З галінкамі вярбы выходзілі ў поле аратыя, пчаляры аглядалі вуллі, гаспадары абыходзілі жылыя пабудовы. Дагэтуль пруцік лі-чыцца жыццёваважным атрыбутам, які, датыкаючыся да ўсяго жывога, імкнецца надаць яму новыя сілы.

Старыя людзі казалі, што дзесьці далёка за акіянам першапачатковай назвай свята была Пальмавая нядзеля, якая сімвалізавала вечнае жыццё. У нас жа ўсё гэта асацыіруецца з вярбой. Недарма дрэўца знайшло сваё адлюстраванне ў народных песнях, легендах і вершах. Менавіта пад вербамі сустракаліся хлопцы і дзяўчаты, прызначаючы спатканні. Самыя задушэўныя словы “пад вярбою”, “каля вярбы”, “стаяць, шумяць вербы” нам добра вядомы ад бабуль і матуль.

Узнёслая атмасфера пануе ў дзень Вербнай нядзелі. Людзі шчыра вітаюць адзін аднаго, жадаюць здароўя і даўгалецця. Падпаленыя пруцікі з вярбы і ядлоўца служылі важным сродкам падчас акурвання хворых і нямоглых. І, нарэшце, вербачка – добры знак вялікага свята ў праваслаўных.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть