Новае жыццё старадаўніх лялек
Культура

Новае жыццё старадаўніх лялек

куклыУ раённым краязнаўчым музеі – незвычайная выстава «Лялькі. Карагод часу». На ёй прадстаўлены работы студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы», ствараюць  сваімі рукамі сапраўдныя цуды. На выраб незвычайнай цацкі патрабуецца ў сярэднім 1-2 месяцы, прычым больш як палова гэтага часу ідзе на стварэнне нараду. Асаблівая ўвага надаецца колеру. Напрыклад, белы сімвалізуе шчасце. У кожнай прыгажуні свой настрой, а ў некаторых твару і ўвогуле няма. Зроблены лялькі з самых розных матэрыялаў – тканіны, нітак, дрэва, гіпсу.

Раней нашы продкі прыпісвалі ім разнастайныя цудадзейныя ўласцівасці. Лічылася, што лялькі маглі захаваць чалавека ад злых сіл, прыняць на сябе хваробы.

Выстава цікавая не толькі дзецям, але і дарослым. У экспазіцыі сабрана 88 лялек ручной работы ў гістарычных, «казачных», нацыянальных касцюмах ХVIII – XX стагоддзяў – баяр, дваранскай і прыдворнай шляхты, вайскоўцаў. Арыгінальным упрыгожваннем калекцыі з’яўляюцца фантастычныя Лясун, Вадзяны, Баба-Яга. Звяртаюць на сябе ўвагу лялечныя кампазіцыі «Карагод лялек», «Паданні даўніны глыбокай», «Царэўна».

Асаблівае месца на выставе адводзіцца Батлейцы. Яна з’яўляецца адным з самых старажытных відаў беларускага мастацтва, які пачаў развівацца ў XVI стагоддзі. Назва паходзіць з горада Віфлеем, дзе, паводле біблейскага падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос.

Лялькі чакаюць вас у залах музея! Выстава працягнецца да 10 мая.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть