Калі збываюцца мары
Культура

Калі збываюцца мары

остаповичКолькі сябе памятае, любімым заняткам у дзяцінстве была гульня “ў магазін”. І яна, Вера, – заўсёды па той бок прылаўка: наводзіць парадак на стэлажах, упэўнена прапаноўвае тавар, лічыць грошы…

Дзіцячым марам суджана было спраўдзіцца. Пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага вучылішча Белкаапсаюза Вера Андрэеўна Астаповіч вярнулася на Лунінеччыну. Праўда, не ў родную вёску Вічын, пра што марыла ўсё жыццё, а ў маленькі магазін в. Флярова. Тут адбылося яе жаночае шчасце – выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. А неўзабаве пераехала на цэнтральную сядзібу ў Рэдзігерава, дзе прапанавалі загадваць вясковым магазінам.

З той пары прайшло 13 год. З непрыгляднай вясковай “лаўкі” гандлёвая кропка ператварылася ў сучасны мініўніверсам з багатым выбарам тавараў. Менавіта гэтая абставіна садзейнічала таму, што летась у звычайным магазіне тавараў паўсядзённага попыту тавараабарот склаў амаль 4 мільярды рублёў, што прыкметна больш, чым у іншых гандлёвых кропках падобнага кшталту. Вядома, прыцягваюць сюды пакупнікоў не столькі прыгожыя вітрыны, колькі паважлівыя адносіны і высокі прафесіяналізм невялікага калектыву прадаўцоў, які ўзначальвае В.А. Астаповіч. Яна – душа, настаўнік моладзі, вельмі аптымістычны і творчы чалавек.

Мабыць, у кожнай маці заўсёды цепліцца надзея, што дачка абавязкова стане прадаўжальнікам яе прафесіі, а магчыма, пераўзыйдзе матулю ў дасягненнях. У пэўным сэнсе мара гэтая ў Веры Андрэеўны збылася: пасля заканчэння каледжа ў райспажыўтаварыства ўладкавалася дачка Людміла. Сёння яна працуе бухгалтарам у філіяле “Грамадскае харчаванне”. Трэба верыць, што самыя смелыя спадзяванні апраўдае і 11-класнік сын.

Ідучы поруч з амаль дарослымі дзецьмі, Вера Андрэеўна стараецца не адставаць ад часу. Яна любіць спорт, упэўнена водзіць машыну і з захапленнем працуе на зямлі, застаючыся вернай вічынскай традыцыі – прафесіянальна вырошчваць клубніцы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть