Работнікі культуры далучаюцца да віншаванняў з Днём Абаронцаў Айчыны

Напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 20 па 23 лютага амаль ва ўсіх установах культуры раёна праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.
Былі аформлены тэматычныя выставы, выставы дзіцячых малюнкаў «Салдатам быць – Радзіме служыць» (Міжлескі СДК), «Святая справа – Радзіму абараняць» (Бостынский СДК), «Мужнасць, доблесць і гонар» (Язвінскі СДК), «Айчыны верныя сыны» (Лунінецкі ГДК, малюнкі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца), «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» (Вялуцкі СДК), «Верныя подзвігам бацькоў» (Любанскі СДК) і многія іншыя.
Канцэртныя праграмы, міні-канцэрты для сваіх мужчын і для ўсіх жыхароў населеных пунктаў падарылі Лобчанскі СДК «Беларуская завіруха», Палескі СДК «За мужчын за нашых — любімых і родных», Міжлескі СДК «Спяшаемся вас павіншаваць», Лунінскі СДК «Для вас, мужчыны!», Лахвенскі СДК «Абаронцам — Слава!».
Яркі і запамінальны канцэрт «Мужчынскае сёння свята» падарылі жыхарам аграгарадка Дзятлавічы Леанід Яраховіч (загадчык аўтаклубам) і работнікі Дзятлавіцкага ЦСДК.
Свята адбылося і мір вакол нас стаў крышачку ярчэйшым, святлейшым і дабрэйшым. Ад усяго калектыву работнікаў культуры яшчэ раз віншуем усіх мужчын са святам.
Ірына Піскун, метадыст РАМЦ