Работнікі культуры далучаюцца да віншаванняў з Днём Абаронцаў Айчыны
Культура

Работнікі культуры далучаюцца да віншаванняў з Днём Абаронцаў Айчыны

Напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 20 па 23 лютага амаль ва ўсіх установах культуры раёна праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Былі аформлены тэматычныя выставы,  выставы дзіцячых малюнкаў «Салдатам быць – Радзіме служыць» (Міжлескі СДК), «Святая справа – Радзіму абараняць» (Бостынский СДК), «Мужнасць,  доблесць  і гонар» (Язвінскі СДК), «Айчыны верныя сыны» (Лунінецкі ГДК, малюнкі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца), «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» (Вялуцкі СДК), «Верныя подзвігам бацькоў» (Любанскі СДК) і многія іншыя.

 

Канцэртныя праграмы, міні-канцэрты для сваіх мужчын і для ўсіх жыхароў  населеных  пунктаў падарылі Лобчанскі СДК «Беларуская завіруха»,  Палескі СДК «За мужчын за нашых — любімых і родных», Міжлескі СДК «Спяшаемся вас павіншаваць», Лунінскі СДК «Для вас, мужчыны!», Лахвенскі СДК «Абаронцам — Слава!».

Яркі і запамінальны канцэрт «Мужчынскае сёння свята» падарылі  жыхарам  аграгарадка Дзятлавічы Леанід Яраховіч (загадчык аўтаклубам) і работнікі Дзятлавіцкага ЦСДК.

Свята адбылося і мір вакол нас стаў крышачку ярчэйшым, святлейшым і дабрэйшым. Ад усяго калектыву работнікаў культуры яшчэ раз віншуем усіх мужчын са святам.

Ірына Піскун, метадыст РАМЦ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть