Падзяка — за сумленную працу
Культура

Падзяка — за сумленную працу

працаЗлёты ветэранаў Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі даўно сталі добрай традыцыяй. Прычым, кожны год месца правядзення мерапрыемства мяняецца. Сёлета эстафету прымала  Лунінеччына.

Пасля традыцыйнага прывітання хлебам-соллю і некалькімі душэўнымі песнямі ад ансамбля народнай песні і музыкі «Прымакі» госці з 26 раёнаў трох абласцей Беларусі (на такой тэрыторыі знаходзяцца структурныя падраздзяленні аддзялення), накіраваліся ў дыстанцыю пуці.

Умовы работы і тэхнічнае ўзбраенне сучасных пуцявікоў, памер сярэдняга заробку, аздараўленне і вольны час,  праца з пажылымі людзьмі – адказ на гэтыя і іншыя пытанні трымалі галоўны інжынер Васіль Майсак і намеснік началь-ніка Фёдар Рашэцкі. Не меншую цікавасць выклікала і наведванне лакаматыўнага дэпо. Як сёння працуе і чым жыве калектыў, расказалі кіраўнік арганізацыі Анатоль Жук і галоўны інжынер Уладзімір Быцкевіч. З работай вакзала, аб’ёмамі і маршрутамі перавозак пазнаёміў начальнік станцыі Лунінец Юрый Барысаў.

У няпростых умовах даводзіцца  выконваць вытворчыя задачы чыгуначнікам станцыі Сітніца, дзе працягваецца актыўнае пашырэнне. Аднак будаўніцтва ніякім чынам не  адбіваецца на выніковасці працы падначаленых Валерыя Сахвона. Яны, як і раней, цвёрда захоўваюць пазіцыю лідараў па аб’ёмах грузавых перавозак у рэспубліцы.

РУВП «Граніт» стаў наступным пунктам прыпынку. Пажылыя людзі, якія шмат бачылі ў сваім жыцці, не хавалі захаплення ад панарамы, што адкрылася з назіральнай пляцоўкі гранітнага ка-р’ера. Як, зрэшты, і цікавасці да самога ўнікальнага аб’екта. Пра яго геалагічныя характарыстыкі і тэрміны распрацоўкі, віды спецыялізаванай тэхнікі, спосабы здабычы шчэбеню і іншыя «калякар’ерныя» тэмы паведаў начальнік цэха свідравальна-выбуховых работ  Юрый Жукоўскі.

Дарога з Мікашэвіч праляцела імгненна. Удзельнікам сустрэчы было што абмеркаваць і пра што падзяліцца ўражаннямі. Сваё ажыўленне ў гутарку ўносілі старшыні ветэранскіх арганізацый: раённай  – Надзея Лазіцкая і лакаматыўнага дэпо – Іосіф Раманоўскі. Па вяртанню ў Лунінец размовы і ўспаміны працягнуліся. Але ўжо за салодкім сталом, з уручэннем памятных сувеніраў і фотаздымкаў, зробленых днём каля паравоза ў лакаматыўным дэпо.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть