Культура

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)

РождествоПАВАЖАНЫЯ СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ I ВЕРНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ I ІНШЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

Ад усёй душы ВІНШУЕМ вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам нам пад сілу пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. Яно прыносіць вялікую радасць мільёнам хрысціян, вучыць жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна кіравацца маральнымі запаведзямі і дзейнічаць па законах праўды і гуманізму.

Каляды — час душэўнага спакою, ціхіх роздумаў і добрых спраў. I таму, прыйшоўшы ў храм ці сабраўшыся ў сямейным крузе каля ўпрыгожанай ёлкі, давайце забудзем аб сварках, папросім даравання ў сваіх блізкіх, сяброў і калег за магчымыя крыўды, адкрыем сэрцы для ўсяго чыстага, добрага і цудоўнага.

Няхай цеплыня калядных дзён сагравае вас увесь год, дорыць бадзёрасць духу і стваральную энергію для працы ў імя росквіту Айчыны.

Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту ўсім!

З Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть