Культура

А вы ведаеце сакрэт Вулькі 1?

вопросПа добрай традыцыі напрыканцы жніўня ў нашай вёсцы прайшло свята “Спас – усяму час”.

“Нават сонца гарыць тут ярчэй над зямлёй, па-над роднаю вёсачкай Вулькай 1 маёй”, – такімі шчырымі словамі віталі землякоў стваральнікі і вядучыя праграмы Віктар Барысевіч і аўтар гэтых радкоў. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, настрой у вяскоўцаў быў аптымістычны. Ужо з самай раніцы гучала вясёлая музыка, а на ганку Цэнтра культуры і народнай творчасці з’явіўся сапраўдны гаспадарчы падворак.

Гасцінна расстаўленыя перад сцэнай крэслы занялі жыхары паважанага ўзросту. Яны з цікавасцю знаёміліся з выставамі агародніны, вырабамі народнай і сучаснай творчасці. Экспанаты для іх падрыхтавалі майстрыхі Вера Бут-Гусаім, Таццяна Ільючык, Наталля Дударга і інш. Калектыў мясцовага магазіна арганізаваў святочны гандаль, а загадчыца бібліятэкі Ірына Васілюк правяла для дзетак гульнявую праграму.

Цёплым і пранікнёным было выступленне кіраўніка спраў Лунінскага сельвыканкама Любові Савіловіч. Прагучалі шчырыя словы падзякі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, да абеліска ўсклалі кветкі. Дар’я Гелец, якая ўяўляла вобраз “Вёскі”, пачаставала землякоў духмяным караваем. Старшыня СВК “Хваецкае” Васіль Лазіцкі ўшанаваў лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Каштоўныя падарункі атрымалі Васіль Дуньчык, Васіль Лемяшэўскі, доўгажыхарка Ганна Ермоленка, малышка Эльвіра Трашчова, маладажоны Крысціна і Міхаіл Лазько, гаспадары лепшага эстэтычнага падворка Кацярына і Мікалай Дуньчыкі, начальнік паштовага аддзялення сувязі Іна Трухнова, загадчыца магазіна Ганна Лазіцкая, акушэрка ФАПа Валянціна Піліпчык, настаўніца школы Ганна Кляўцэвіч. Ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” ушанавалі Надзею Кажаноўскую, ад райкама БРСМ – Рамана Харкевіча, ад сектара культуры – Ніну Васіленка і Марыю Яраховіч.

Канцэртная праграма ўдала спалучала выступленні народнага аматарскага аб’яднання “Жывіца”, узорнага дзіцячага калектыву “Сунічка” і асобных выканаўцаў – Сяргея Місікава, Людмілу Давыдчык, Максіма Перапёлкіна, Ігара Мігалевіча, самых маленькіх спявачак Ліану Яраховіч, Ангеліну Карульскую, Яўгенію Бугакаву і дуэт “ІрыЗкі”.

Напрыканцы свята гледачам раскрылі сакрэт Вулькі 1: чаму яна “свінячай” завецца? Адказ на пытанне далі ўдзельнікі раённай творчай групы “Лунінецкая гумарына”. У жартоўнай інсцэніроўцы “Свежына” акцёры настолькі яскрава перадалі вясковую тэму, што некаторыя жанчыны нават плакалі ад смеху.

Вось на такой вясёлай ноце і завяршылася асноўная частка ўрачыстасці. Старэйшыя разышліся па дамах, а музычна-эстрадная праграма аб’яднала ўсіх жадаючых весяліцца далей!

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. От хочацца верыць, што якраз у Вульцы 1 усё было многа цикавей, чым у иншых вёсках, дзе святы праводзяцца па аднаму шаблону. И не лянота журналистам адно и тое ж з нумара щ нумар паласкаць на старонках газеты?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть