Адсвяткавалі з размахам
КультураПроисшествия

Адсвяткавалі з размахам

160 лет рансСвяточная праграма ў гонар 160-годдзя пажарнай службы Беларусі стала сапраўдным падарункам для лунінчан.

Урачыстую цырымонію адкрыў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Кіраўнік раёна адзначыў герояў свята Ганаровымі граматамі і  пісьмамі-падзякі, пажадаў, каб надзвычайных сітуацый  у службе было як мага менш.
Начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч прыгадаў вехі гісторыі, выказаў словы падзякі ветэранам, уручыў граматы і падарункі за шматгадовую, добрасумленную службу і высокі прафесіяналізм лепшым з калег.

Павіншаваў сваіх таварышаў і ветэран пажарнай службы Дзяніс Трусевіч з Мікашэвіч.

– Час службы пакінуў шмат успамінаў. Раней былі зусім іншыя задачы і праблемы, па-іншаму падыходзілі да іх рашэння. Прыемна,  што  сярод выратавальнікаў нямала маладых людзей, якія не толькі тушаць пажары, але і рэагуюць на надзвычайныя  сітуацыі.

Пасля ўрачыстай часткі дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах, прымераць форму пажарных, пасядзець у кабінах розных спецаўтамабіляў. Супрацоўнікі МНС змадэлявалі надзвычайную сітуацыю, і паказалі свае дзеянні ў ёй. Усіх уразіла выступленне ваеннаслужачых 38-ай асобнай механізаванай брыгады. У святочным канцэрце прынялі ўдзел самадзейныя калектывы і артысты Лунінеччыны.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть