Культура

Аматары нароўні з прафесіяналамі

ўдзельнічалі ў творчым конкурсе “Алё, мы шукаем таленты”, які адбыўся ў ДК чыгуначнікаў.
З шасці намінацый, вызначаных палажэннем, прадстаўнікі падраздзяленняў вузла выступілі ў чатырох. Годна “Сыгралі песню” машыністы лакаматыўнага дэпо Андрэй Дырда і Генадзь Дырда (дарэчы, выканаў уласны твор), а перамог мастацкі кіраўнік Андрэй Канапацкі, які прадстаўляў дыстанцыю грамадзянскіх збудаванняў. На “Тэатральных падмостках” годна спаборнічалі Ніна Гопта (прыбіральшчыца станцыі Лунінец прачытала байку Настассі Якавец “Як я, худая, дый зноў паправілася”) і Максім Казун (майстар дыстанцыі пуці выступіў з гумарыстычнай мініяцюрай “Браты”). У “Свеце танца” гледачоў пакарылі Кацярына Шпак (інжынер станцыі Лунінец захапляецца ўсходнім мастацтвам) і Наталля Шабан (тэхнік участка электразабеспячэння падрыхтавала “Карцінкі з мінулага” з партнёрам – вядомым танцорам Сяргеем Пушкіным). У намінацыі “Вядучыя праграм” Міхаіл Гасюк (начальнік участка дыстанцыі пуці) саступіў Ларысе Некрашэвіч (сакратар станцыі Лунінец), выступленне якой усе члены журы ацанілі 10 баламі кожны.
Перад падвядзеннем вынікаў, калі танцавальны ансамбль “Альянс” выконваў харэаграфічныя кампазіцыі, у музычнай паўзе зноў пажадалі выступіць намінанты Максім Казун з гумарэскай і Генадзь Дырда з песняй. Гэта сведчыць аб тым, што чыгуначнікі рады дэманстраваць мастацкія здольнасці гледачам. Пераможцы і прызёры конкурсу адзначаны прызамі і сувенірамі, а іх таварышы па працы атрымалі незвычайны канцэрт як падарунак да мужчынскага свята.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть