Культура

Арганізацыі працуюць з парушэннямі

Летась падатковая інспекцыя правяла 73 выязныя праверкі ў арганізацыях раёна, у тым ліку 35 – згодна з абласным каардынацыйным планам. Аб выніках расказвае намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў Марына МАЁРАВА:
– Парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх правяраемых суб’ектах гаспадарання. Часцей за ўсё выяўляліся факты заніжэння выручкі, якая падлягае падаткаабкладанню за кошт неўключэння ў падатковую базу пасля 60 дзён з моманту аказання міжнародных транспартных паслуг, а таксама выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці, вартасці рэалізаваных тавараў работнікам у лік заработнай платы і іншыя.
Усяго летась зарэгістравана 13 такіх выпадкаў, па іх заніжэнне выручкі склала 572,2 мільёна рублёў, даналічана штрафаў на 191,9 мільёна. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 8 службовых асоб, якім прад’яўлена да ўплаты штрафаў у суме 9,1 мільёна рублёў.
У ходзе выязной планавай праверкі філіяла аднаго адкрытага акцыянернага таварыства ўстаноўлена заніжэнне базы па падатку на дабаўленую вартасць за 2011-2012 год на суму 77,8 мільёна рублёў за кошт не ўключэння кошту бязвыплатнай перадачы тавараў работнікам. За парушэнні па акту праверкі даналічана ў бюджэт 8,9 мільёна рублёў, у тым ліку 8,1 мільёна – падаткаў, 0,8 мільёна – пені.
Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть