Культура

Аснова працы чалавека

14 кастрычніка – Сусветны дзень стандартызацыі

З моманту ўзнікнення абмену таварамі і паслугамі чалавецтва пачало прад’яўляць да іх пэўныя патрабаванні функцыянальнасці, ужывальнасці і бяспекі для сябе, будучых пакаленняў і навакольнага асяроддзя.

Па меры пашырэння сферы абароту гэтыя патрабаванні станавіліся ўсё больш падобнымі, уніфікаванымі і, урэшце, адзінымі. Такі падыход да ацэнкі прадукцыі ці паслугі – гэта і ёсць стандарты, якія маюць важную ролю ў нашым жыцці. Іх прымяненне і прытрымліванне – неад’емная частка вытворчасці, захоўвання, спажывання і ўтылізацыі любой прадукцыі. Яны, быццам шкілет, з’яўляюцца асновай усяго, што вынікае з працы чалавека.
Па меры развіцця кожная суполка стварае спецыяльныя органы, якія аргані-зоўваюць распрацоўку, узгадненне і прадстаўленне на зацвярджэнне новыя стандарты, сочаць за іх прымяненнем, выкананнем і ўдасканаленнем. У Беларусі – гэта Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і некаторыя міністэрствы са сваімі інстытутамі і падпарадкаванымі рэгіянальнымі арганізацыямі. З узнікненнем Мытнага саюза паяві-ліся адзіныя тэхнічныя рэгламенты, захаванне патрабаванняў якіх мацуецца на звязаных стандартах, прымененых на падставе нацыянальных стандартаў. Каардынуе ўсе гэтыя дзеянні Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), дзе краіны – члены саюза маюць роўнае прадстаўніцтва. У свеце стандарты ствараюць Міжнародная электратэх-нічная камісія (МЭК), Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ІСО), Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) і інш. Штогод усё большая колькасць краін прымаюць гэтыя стандарты як нацыянальныя. Такім чынам, іх прадукцыя і паслугі без усялякіх тэхнічных бар’ераў могуць перамяшчацца праз межы. Адзіныя стандарты ствараюць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў вялікага працэсу стварэння матэрыяльных даброт для чалавецтва.
Свой уклад, звязаны з прымяненнем стандартаў (паверка сродкаў вымярэння, іспыты будаўнічай, харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі, паслуг і сістэм якасці, інш.), уносіць і Пінскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Наша рэгіянальная арганізацыя падпарадкавана Дзяржстандарту РБ. Віншую ўсіх калег з надыходзячым святам, зычу здароўя і дабрабыту!
Уладзімір СЯРГЕЕНКАЎ, дырэктар РУП “Пінскі ЦСМС”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть