Культура

“Белая Русь” набірае моц

Пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” праходзіла на базе цэнтральнай раённай бальніцы.
На праве гаспадара ўдзельнікаў мерапрыемства ў фае сустракаў галоўны ўрач бальніцы І.Л. Невар. Ігар Леанідавіч расказаў аб рабоце і магчымасцях установы, пазнаёміў з набытымі апошнім часам высокаэфектыўнымі навінкамі дыягнастычнай медтэхнікі і апаратуры. Пасля чаго запрасіў ва ўтульную актавую залу.

Падводзячы вынікі работы за 2013 год, старшыня раённай арганізацыі Людміла Казадаева адзначыла, што “Белая Русь” згуртавала ў сваіх радах прадстаўнікоў усіх сацыяльных слаёў грамадства, неабыякавых да лёсу краіны, з’яўляецца звязваючым звяном паміж уладай і грамадствам і рэальна ўплывае на праходзячыя ў Беларусі працэсы. З кожным годам аўтарытэт аб’яднання расце, што дае падставы для пераўтварэння яго ў новую палітычную сілу.
На пачатак студзеня 2014-га ў рэспубліцы налічвалася больш як 150 тысяч членаў ГА. Сярод іх 1502 чалавекі, аб’яднаныя ў 87 пярвічных арганізацый, на Лунінеччыне. Самыя шматлікія і актыўныя структурныя падраздзяленні дзейнічаюць на РУВП “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод” і “Спецжалезабетон”, ПМК-19, станцыі Лунінец і лакаматыўным дэпо, у СВК “Новае Палессе”, “Вулькаўскі світанак”, “Чучавічы”, “Лунінскі”, “Гарадоцкі”, Палескай станцыі, у раённай бальніцы, сферы культуры, адукацыі.
Асаблівую ўвагу савет раённай арганізацыі ўдзяляе ўзаемаадносінам з палітычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі, сярод якіх КПБ, савет ветэранаў, БРСМ, прафсаюзы, Беларускі саюз жанчын.
Людміла Казадаева адзначыла таксама, што па-зітыўны імідж аб’яднання, якое на справе даказвае сваю прыналежнасць да будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі, дазваляе яму прымаць самы актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях.
Аб тым, што грамадскае аб’яднанне па-сапраўднаму працуе, сведчылі выступленні старшынь “пярвічак” РМЗ Юрыя Гушчы, СШ №2 г. Мікашэвічы Галіны Сыцэвіч, СВК “Чучавічы” Алены Муравейка.
Што арганізацыя з кожным годам набывае ў грамадстве паўнацэнную вагу, прызнаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анатоль Захаркевіч. У той жа час ён адзначыў, што прырастаць аб’яднанне павінна толькі за кошт людзей аўтарытэтных, добрасумленных і працавітых. На гэта звярнула ўвагу і прыняўшая ўдзел у рабоце пасяджэння дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас. Акрамя таго, парламентарый пазнаёміла прысутных са становішчам спраў у краіне, асабліва адзначыўшы дасягненні нашых спарт-сменаў на алімпіядзе ў Сочы. Спынілася Валянціна Ігнатаўна і на падзеях у суседняй Украіне. Таму неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў прайшлі пры актыўнай падтрымцы сапраўдных патрыётаў краіны, якіх і аб’ядноўвае ў сваіх радах ГА “Белая Русь”.
Заключнай часткай пася-джэння стала традыцыйнае ўзнагароджванне лепшых. Сярод тых, хто быў удастоены Падзячных пісьмаў, – галоўны ўрач ЦРБ Ігар Невар. Менавіта ён стаяў у вытокаў стварэння “Белай Русі” на Лунінеччыне, узначаліўшы рух у 2008 годзе.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. и правда могли б кого помоложе найти.

  2. Смотрите,что-бы в разнос не пошла “Белая Русь” от высоких оборотов вместе с Казадаевой,годы,однако.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть