Культура

Беражлівасць – па-дзетсадаўскі

Адыходзіць Год беражлівасці. Гэтай тэме была прысвечана прэзентацыя касцюмаў, якая адбылася ў нас на агульнасадаўскім бацькоўскім сходзе.
Колькі фантазіі і арыгінальнасці праявілі бацькі хлопчыкаў і дзяўчынак са старэйшай санаторнай групы! Натхнілі на цікавую справу выхавальнікі Галіна Собалева і Наталля Раманоўская. У якасці матэрыялаў дарослыя выкарыстоўвалі другасную сыравіну – пакеты, гофру, упакоўку, фольгу, аўдыякасетную стужку. Кожны касцюм атрымаў назву і абарону ад стваральнікаў – “Лунінецкі рыцар” сем’яў Арцёма Калюціча і Вадзіма Каховіча, “Ветрык” Вікторыі Грыцкевіч, “Святочная сукенка” Ангеліны Грыневіч, “Бураціна” Мішы Шостыра, “Робат-электронік” Вадзіма Антановіча, “Рыцар” Серафіма Клімава. Малышы з вялікай ахвотай прадэманстравалі “абноўкі”.
Гэтыя касцюмы прымуць удзел у конкурсе, арганізаваным грамадскім аб’яднаннем “Беларуская ліга бацькоў і педагогаў. Крок за крокам”.
Ала ПРЫБАРОВІЧ, загадчыца дзіцячага садка №3 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть