БРЭНД РАЁНА – КЛУБНІЦЫ
КультураЛунiнецкiя клубнiцы

БРЭНД РАЁНА – КЛУБНІЦЫ

КЛУБНИЧКАУ рамках рэкламы брэнда “Лунінецкія клубніцы” запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе вершаў, апавяданняў, баек, песень, анекдотаў “Мой клубнічны рай”.
Літаратурныя творы неабходна прадаставіць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі не пазней 20 красавіка гэтага года. Прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы. Канкурсантамі могуць стаць жыхары і госці раёна, вучні і моладзь без абмежавання ўзросту.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца:
– адпаведнасць зместа твора прапанаванай тэматыцы, змястоўнасць, інфармацыйная насычанасць;
– арыгінальнасць аўтарскага замыслу, формы падачы матэрыялу;
– свежасць і шчырасць увасаблення, адсутнасць падобнасці і штампаў;
паэтычная адукаванасць (памер, рытм, рыфма, мілагучнасць);
– мастацкая выразнасць (стылістычнае адзінства творчай работы і валоданне мастацкімі сродкамі мовы), вобразнасць, адпаведнасць формы зместу.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть