Культура

«Букет из белых роз…»

день дереву музычным варыянце падарылі гледачам самадзейныя артысты ў Краснай Волі. У нядзелю тут адзначалі Дзень вёскі. Работнікі культуры і мясцовыя вакальныя калектывы з Дварца, Бродніцы, Вулькі 2 і Міжлесся дапамагалі гаспадарам урачыстасці радаваць прысутных цудоўнымі выступленнямі. Гучалі творы на самы розны густ, ад народных песень да рускага “шансона”.

Гасцей сабралася многа. Гэта цудоўная магчымасць сустрэцца са знаёмымі, быць у курсе мясцовых па-дзей. Асаблівую асалоду атрымалі дзеці, бо цацак і прысмакаў было ўдосталь для ўсіх.
Спачатку надвор’е дыхала свежасцю, а на заканчэнне канцэрта нават імкнулася спалохаць спорным дожджыкам. Ды вясковы народ успрыняў буйныя кроплі без асаблівай трывогі. Танцы працягваліся, дзіцячы смех звінеў над наваколлем. Салодкая вата здавалася белымі кветкамі ў далонях, паветраныя шарыкі зіхацелі паўсюдна, калі-нікалі зрываючыся з рук і знікаючы высока за аблокамі.
А вечарам танцавальная дыскатэка пад адкрытым небам сабрала моладзь з усяго раёна. Дзякуючы такім мнагалюдным мерапрыемствам лепш вывучаецца геаграфія Лунінеччыны, і аддаленыя вёсачкі для многіх больш не будуць здавацца чужымі і незнаёмымі. А на пытанне: “Ці ведаеце вы Красную Волю?” яны адкажуць: “Так, там было цудоўнае свята. Абавязкова паедзем у наступны раз!”

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть