Культура

Букет шчырых кампліментаў

атрымала кожная ўдзельніца ўрачыстасці, прысвечанай Міжнароднаму дню жанчын, якая напярэдадні свята адбылася ў зале ГДК.

Удзячнасць за ўсё – нараджэнне і выхаванне дзяцей, жыццёвую мудрасць і нязгасную дабрыню, шчодрасць сэрца і ўменне саграваць дом цяплом і ўтульнасцю – прагучала з вуснаў старшынь: райвыканкама – Аляксандра Пачко, райсавета – Віктара Рафаловіча. Яны ўручылі Ганаровыя граматы, Па-дзячныя лісты і букеты белых хрызантэм цяперашнім і былым работніцам розных сфер дзейнасці. З каштоўнымі падарункамі завіталі на свята член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Дударга, старшыні раённых: аб’яднання прафсаюзаў – Ігар Гапон, арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, галоўны рэдактар «ЛН» – Таццяна Вайцяхоўская. Пад дружныя апладысменты на сцэну ўзнімаліся старшы памочнік пракурора Іна Дзерман, настаўніца Палескай СШ Наталля Даніловіч, выхавальніца яслі-сада №8 г. Лунінца Валянціна Янчук, урач ультрагукавой дыягностыкі бальніцы Наталля Рагажынская, карэспандэнт “Лунінецкіх навін” Галіна Кучэйка, начальнікі: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – Наталля Аксёнава, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – Ірына Семянчэнка, загадчыца раённай паліклінікі Людміла Елізава і галоўны спецыяліст прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню Алена Андруш. Дарэчы, Алена Анатольеўна 7 сакавіка  адзначыла і асабісты дзень нараджэння.

А як стараліся парадаваць сваёй творчасцю і талентам самадзейныя артысты Лунінеччыны! Безумоўна, самае шчырае замілаванне ў гледачоў выклікалі дзеткі, якія ў песнях і танцах услаўлялі сястрычак, матуль, бабуль. Зрэшты, узрост не мае значэння. Для нас галоўнае – адчуваць увагу і клопат з боку блізкіх і сяброў. Арганізатарам канцэрта гэта ўдалося, таму што навокал даносіліся шчырыя прызнанні, ад якіх вочы жанчын ззялі радасцю і ўсмешкамі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть