Культура

“Бяспечнае лета”

Пазапланавая рэспубліканская прафілактычная акцыя па зніжэнню дзіцячага траўматызму на дарогах
“БЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА” працягнецца да канца канікул.
– Лета з’яўляецца самым трывожным часам для бацькоў і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. У гэты перыяд значна абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і павялічваецца верагоднасць таго, што непаўналетні стане ўдзельнікам аварыі. Адно з апошніх здарэнняў – ДТЗ з удзелам падлетка ў Азярніцы. На сённяшні дзень яго здароўю нічога не пагражае, – расказаў старшы інспектар аддзялення ДАІ РАУС Андрэй Канапацкі. – Але прафілактычная работа працягваецца.Тлумачым, хто і пры якіх умовах можа садзіцца за руль, якая адказнасць прадугледжана за парушэнне пэўнай часткі ПДР.
Прычына большасці здарэнняў з дзецьмі на дарозе – няправільныя паводзіны дарослых. Бацькам варта пастаянна нагадваць нашчадкам правілы, меры бяспекі, дэманстраваць свой станоўчы прыклад. Нельга забываць і пра маленькіх веласіпедыстаў. Самастойна ездзіць па дарогах ім дазволена толькі з 14 год. Ні адзін дарослы не павінен заставацца ў баку, калі ўбачыў ля праезнай часткі малышню. Часам заўвагі дастаткова, каб прадухіліць бяду.
Вадзіцелям пажадана ўспрымаць знаходжанне падлеткаў паблізу дарогі, як сігнал павышанай небяспекі. Неабходна да мінімуму зніжаць хуткасць і быць гатовым у любы момант спыніць аўтамабіль. Нельга губляць пільнасць і на дваровых тэрыторыях. Менавіта ад дарослых залежыць, ці будзе лета для дзяцей бяспечным.
Запісала Марына АРЭШКА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть