Цэнтры духоўнасці і культуры
Культура

Цэнтры духоўнасці і культуры

библиотека1Такімі лічацца бібліятэкі, якія выконваюць важныя асветніцкія задачы. Высокаму статусу імкнуцца адпавядаць і кніжныя “храмы” раёна.

Сёлетні год багаты на падзеі. Мы арганізоўвалі экскурсіі, бенефісы, вечары-сустрэчы, інфармацыйныя гадзіны. Найбольш яскравае ўражанне пакінуў праект “Лунінецкія клубніцы”, падчас якога рыхтавалі разнастайныя выставы. Дырэктар ЦБС Надзея Радзіяновіч стала адным з пераможцаў конкурсу майстроў народнай творчасці. Лепшы бібліятэчны куток стварылі супрацоўнікі Дварэцкай сельскай бібліятэкі.

Шмат увагі надавалі роднай гісторыі, мове, літаратуры, юбілеям пісьменнікаў. Шырока адзначылі Дні беларускага пісьменства і ведаў.

Нашых работнікаў заўсёды вызначаюць адданасць сваёй прафесіі, любоў да кнігі – крыніцы ведаў. Яны ажыццяўляюць вельмі важную і каштоўную грамадскую місію, уносяць важкі ўклад у справу адукацыі людзей, робяць многае для прыцягнення да агульначалавечай культуры, вырашаюць пазнавальныя задачы. Гэтым крытэрыям цалкам адпавядаюць ветэраны бібліятэчнай сістэмы Лілія Плаўсюк, Валянціна Рагалінская, Алена Бабута, Галіна Гаўрылковіч, Валянціна Яфрэмава, Галіна Кунцэвіч, Алена Пракаповіч, Лідзія Цімашэй, Галіна Канановіч, Ніна Гарагляд, Вольга Андрэюк. Не саступаюць ім у прафесіяналізме маладыя спецыялісты – Алена Кішкевіч, Ірына Хлуд, Людміла Карповіч, Ала Іовіч. Шчыры дзякуй за руплівую, добрасумленную працу, адданасць і вернасць лепшым традыцыям культурна-асветніцкай дзейнасці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть