Чаму Вулька 1 свінячай завецца?
Культура

Чаму Вулька 1 свінячай завецца?

вулькаАдказ на гэта пытанне атрымалі ад лунінчан удзельнікі пятага абласнога фестывалю народнага гумару “Спораўскія жарты”, які праходзіў у Бярозаўскім раёне.

За званне самых вясёлых змагаліся 12 калектываў з Брэстчыны, Мінскай вобласці і Украіны. Прыемна, што нашы землякі – аматарскае аб’яднанне “Лунінецкая юмарына” ў складзе Вольгі Мелюх, Таццяны Лівінец, Віктара Валынчыца, Ігара Мігалевіча і Сяргея Місікава сталі лепшымі і заслужана адзначаны Дыпломам і каштоўным падарункам. Народны тэатр Палаца культуры “Граніт” атрымаў грамату, а ў вячэрняй праграме выступалі самадзейныя артысты народнага аматарскага аб’яднання “Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК. Як адзначыла загадчыца сектару Ганна Баецкая, гэта першая ўзнагарода ў работнікаў культуры ў сферы гумару.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть