Культура

Чароўная ноч

купалле 2015У панядзелак лунінчане адзначылі Купалле — адно са старадаўнейшых народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

З ім звязана шмат дзіўных легегендаў і паданняў. У народзе верылі, ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым святлом, а ў іх водах купаюцца душы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць. А яшчэ сонца з зямлёй вяселле спраўляюць, каб усё жывое гадаваць… Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае ўсяго на імгненне раз у год.

Усё гэта ўмясцілі ў тэатралізаванае прадстаўленне “У ноч на Івана Купалу” работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Доўга гучалі цудоўныя песні і смех на беразе Цны ў Дварцы. Разам з мясцовымі самадзейнымі артыстамі гараджане і вяскоўцы варажылі, плялі і запускалі вянкі, загадвалі жаданні, якія, упэўнены, збудуцца. А знойдзеная ці нават прыдуманая папараць-кветка абавязкова зробіць кагосьці шчаслівым!

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть