Чароўная знічка Купальскай ночы
Культура

Чароўная знічка Купальскай ночы

купайлллона гэты раз засвяціла ў Дварцы, дзе ладзілася раённае свята.

Было яно шматлюдным, цёплым і па-сапраўднаму народным. Зрабіць яго такім дапамаглі прыгожыя персанажы Янкі (Аляксандр Крышталь) і Купалінкі (Таццяна Лівінец), а таксама фальклорныя калектывы з Лунінца, Кажан-Гарадка і Дварца. Завітаў на свята цар Няптун (Сяргей Місікаў) з прыгажунямі-дочкамі, перашкаджалі шукаць чароўную кветку вурдалакі. Але дабро перамагло інтрыгі нячысцікаў. Каля паўночы запалаў касцёр, у якім згарэлі ўсе беды.
Павольная плынь Цны несла ўдалячынь вянкі і купальскія песні. А на беразе рэчкі, дзе бойка працаваў гандаль, вольна адпачываў люд. Досыць было забаў і дарослым, і дзетвары.

 

Марыя Яраховіч
(в. Вулька 2).
х х х
Зазвінела весела Купалле –
Хораша дзяўчаты заспявалі,
Дзеці засмяяліся шчасліва,
Гледзячы на створанае дзіва.
У чароўнай цемры вечаровай –
Казачнасць і звычаяў аснова,
Збудуцца ўсе мары і жаданні
З папараццю-кветкай да світання.
Хай жыве традыцыя ў народзе,
І касцёр заззяе праз стагоддзі –
Сімвал прыгажосці і натхнення
Не знікае ў новых пакаленнях.
Вецер носіць пах жытнёвай нівы,
Будзе ранак светлы і шчаслівы,
Сонца пакупаецца ў росах,
Лягуць травы звонкія ў пракосы.
Салаўінай песняй час мінае,
А святочнасць сэрца сагравае!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть