Культура

Чыгунка – не пешаходная дарога

Хаджэнне па чыгуначных пуцях заўсёды звязана з рызыкай і небяспекай для жыцця.
Зараз часта можна назіраць маладых людзей, якія хо-дзяць з навушнікамі плэера або мабільнага тэлефона і слухаюць музыку. Калі ж яны знаходзяцца ў зоне чыгункі, то не чуюць ні стук колаў, ні нават гудка цягніка. Гэта можа прывесці да трагедыі. Нельга забываць і пра асцярожнасць пры пераходзе праз пераезд: сачыце за гукавымі сігналамі, што падаюць тэхнічныя сродкі, упэўніцеся ў адсутнасці рухаючагася саставу.
У адпаведнасці з ч.5 артыкула 18.3 КоАП начальнікі станцый, вакзалаў і іх намеснікі маюць права складаць адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне або праход грама-дзян па чыгуначных пуцях у неўстаноўленым месцы. За падобныя парушэнні прадугледжаны штраф да 2 базавых велічынь.
Юлія КРЫЎКО, інжынер па ахове працы станцыі Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть