Чырвоныя сэрцайкі надзеі
Культура

Чырвоныя сэрцайкі надзеі

lnc-009

У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў. Наведвальнікі разам з выхавацелямі і настаўнікамі падрыхтавалі невялікі святочны канцэрт.

3 падарункамі і найлепшымі пажаданнямі на сустрэчу завіталі старшыня раённага Савета дэтутатаў і раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Віктар Рафаловіч, в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Цяльпук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч, намеснік дырэктара па збыце і маркетынгу ВПУП “Вікторыя” Юрый Стасюк, в.а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Надзея Ігнаткевіч.

lnc-008

Дзеці і падлеткі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на самай справе могуць вельмі многае, варта толькі знайсці да іх спакутаваных сэрцаў патрэбную сцяжынку, дзякуючы якой раскрыюцца схаваныя дагэтуль таленты і здольнасці. І толькі цярпенне і стараннасць дарослых, іх вытрымка і мужнасць дазваляюць зрабіць гэта на поўную сілу. 3 першых хвілін наведвання ўстановы стала бачна, што калектыву ўдаецца зацікавіць малышоў, навучыць усяму неабходнаму і дадаць у іх складаны побыт хвілінкі сапраўднай радасці.

 

lnc-007Выхаванцы адчуваюць кожны позірк, струнку ў інтанацыі. І нічога не атрымаецца, калі падыходзіць да хлопчыкаў і дзяўчынак з аднолькавымі методыкамі і правіламі. Тут важны свой, індывідуальны падыход. Невялікая экскурсія па кабінетах паказала, што ўсё тут створана дзеля ўтульнасці і правільнага развіцця асобы.

Дашкольная група “Рамонкі” парадавала пастаноў-камі на песні “Девушки фабричные” і “Два веселых гуся”. Хлапчукі ў нацыянальных убраннях, дзяўчынкі ў прыгожых сукеначках выконвалі свае ролі старанна і артыстычна. Застаецца толькі здагадвацца, колькі часу і сіл спатрэбілася на падрыхтоўку.

Вясёлы карагод і танец прадставіла ўвазе гледачоў дашкольная група “Сонейка”. Далонькі кожнага юнага ўдзельніка даверліва цягнуліся да выхавацеляў, калі нешта хвалявала ў прысутнасці незнаёмых людзей ці было незразумелым. І толькі адчуваючы надзейную падтрымку і ўпэўненасць дарослых, малыя выступалі зладжана і прыгожа. Ад шчырасці і замілаванасці нават самыя засяроджаныя твары гледачоў расплываліся ва ўсмешцы.

“Асенні вальс” выканалі навучэнцы 3 спецыяльнага класа. Дзяўчынкі выйшлі ў цэнтр залы ў бальных сукенках і бантах, што адразу дадало святочнасці і навізны. Выступалі крыху з сарамлівасцю, але таксама адчувалася добрая падрыхтоўка. Надзея Сумар выканала песні “Аист на крыше” і “Вальс для мамы”. Салістка з мілай усмешкай на вуснах сабрала самыя шчырыя апладысменты.

Ад музыкі, танцаў і спеваў усе на імгненне забыліся, што ў гэтых сценах цяжка пазбавіцца ад пачуцця горычы, бо тут сабраны пад адным дахам дзеці з праблемамі ў развіцці, не ўсім урачы гарантуюць выздараўленне. Раптам захацелася паверыць, што гэта не так. І падораныя гасцям сувеніры — самаробныя чырвоныя сэрцайкі — даюць надзею і сімвалізуюць перамогу над болем і пакутамі, што будучыня выхаванцаў цэнтра заўсёды будзе светлай і радаснай.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть