«Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?»
Культура

«Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?»

DSC_0224Перафразаваную думку класічнай гераіні, пэўна, падзяляе 6-класнік гімназіі Віталь КАЦУБА.

Аб хлопчыку, захопленыім сталёвымі магістралямі, прачытаў у “ЛН”. Сустрэўся з яго мамай, якая расказала пра новыія факты чыгунач-най схільнасці сына:

— Пасля ўрока ў школе мастацтваў Віталік прыходзіць да мяне на работу, каб я падвезла яго дамоў. Наша ўстанова размяшчаецца на той жа вуліцыі Савецкая, што і ДШМ. Чакаю 5 хвілін, 10, 20… Праз паўгадзіны тэлефаную: ты дзе? Аказваецца, збочыў на вакзал, каб паглядзець на цягнікі. Усе дарогі вядуць праз чыгунку!

Даведаўся аб тым, што перад усімі падарожжамі Віталь аддае перавагу стуку вагонных колаў. Летнія канікулы праводзіў у дзядулі ў Кажан-Гарадку. Калі той запрашаў у лес ці на рэчку, унук прасіў:

— Давай лепш на дызелі ў Лунінец паедзем…

Прыязджалі на вакзал, узнімаліся на пешаходны мост, любаваліся станцыяй зверху. Потым дзед купляў марожанае і паспяваў з унукам вярнуцца на тым жа дызелі ў вёску…

Пачуўшы аб гэтым, прапанаваў хлопчыку паездку на цеплавозе. Віталь з радасцю згадзіўся. Машыніст Аляксей ГОЛУБ растлумачыў яму, дзе якія рычагі кіравання. Потым незвычайны пасажыр проста захоплена назіраў за ўпэўненымі рухамі прафесіянала. Даехаўшы да Лахвы, сышлі на станцыю. Хлопчык пазнаёміўся з работай дыспетчара. Задаволіўшы цікаўнасць і набыўшы карысныя веды, дачакаліся нашага маршруту ў зваротны бок. Гэта быў такі ж дызель, але іншы машыніст, а значыць — новыя ўражанні ў хлопчыка.

Калі ў Лунінцы я ў ролі суправаджаючага “здаваў” юнага госця чыгункі маме, Віталь шчыіра ўсміхаўся:

— Раскажу сябрам, што гэта быў самы лепшы дзень маіх зімовых канікулаў!

Аляксандр МАТОР,
старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть