Культура

Цуд-музыка

Музыка – гэта цэлы свет незвычайных гукаў, яркіх фарбаў, прыгажосці, фантазіі і глыбокіх пачуццяў. Але не кожнаму ўдаецца ўвайсці ў яго. Зразумець зможа толькі той чалавек, які надзелены адукаванасцю, выхаванасцю, спагадай і шчырай дабрынёй.
Для мяне музыка – усё! Часам здаецца, што без чароўных гукаў не пражыла б і дня! Калі няма часу паслухаць любімую мелодыю, то абавязкова спяваю. Яна, як нішто іншае, адлюстроўвае любое самаадчуванне, нагадвае, што ў да-дзены момант складае падмурак нашых пачуццяў, перажыванняў, мараў, імкненняў. Яна выклікае лепшыя, узнёслыя думкі, веру ў добрае, чыстае, светлае.
Часам музыка паглынае цалкам. Хочацца толькі атрымліваць асалоду ад любімых гукаў, мелодый, галасоў. Складана выйсці з дому, не прыхапіўшы навушнікі і MP3-плэер. Здаецца, забу-дзеш іх – быццам часцінку сябе страчваеш. Гуляць па вячэрнім горадзе, ахунуўшыся ў цудоўны свет музыкі, – хіба не прыемна? Рабіць прабежкі з навушнікамі – таксама выдатна! Прачнуўшыся раніцай, заўсёды ўключаю любімыя кампазіцыі, зараджаюся іх энергіяй, смакую кубачак кавы. Мне цяжка заснуць без песень. Бывае, што нейкія мелодыі нагадваюць пра пэўных лю-дзей. Зрэшты, як і з якой-небудзь кампазіцыяй звязваецца штосьці патаемнае, асаблівае.
Музыка натхняе на ўчынкі, дапамагае ўсвядоміць тое, што адбываецца, спазнаць сябе, робіць больш дасканалымі. «Мне заўсёды лепш працуецца пасля таго, як я паслухаю музыку», – прызнаваўся некалі Гётэ. А хіба кожны з вас не адчуваў прыліву сіл, калі, прыйшоўшы дадому пасля цяжкага дня, уключаў любімую мелодыю?! Песні зробяць любы занятак прыемней і цікавей. Музыка ў маім жыцці займае каласальнае месца не па часе, а па ступені ўздзеяння. Яна дапамагае заставацца сабой і памятаць свае мары. Але ніколі не забываю простае правіла: усё добра ў меру, чаго зычу ўсім!
Яна ВІДНІКЕВІЧ, выпускніца ліцэя г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть