Культура

Цудоўны старт

святкаванню Дня жанчын далі ў грамадскай прыёмнай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на чале са старшынёй Людмілай Казадаевай.

Тут напярэдадні адметнай даты сабраліся кіраўнікі пярвічак устаноў адукацыі рэгіёна. Самыя цёплыя і шчырыя словы ад Ігара Гапона, які ўзначальвае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, і першага сакратара райкама БРСМ Ігара Гаргуна прагучалі ў адрас намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдніх школ: Дварэцкай – Валянціны Луд, Вялуцкай – Вольгі Волін, Міжлескай – Таццяны Нагорнай, Вулькаўскай 1 – Алены Стасюк, Вялікачучавіцкай – Марыі Шчатко, Любачынскай – Вольгі Філіновіч, а таксама настаўніцы гісторыі Лунінскай СШ Ірыны Еўтух. Акрамя іх, на ўрачыстасць завіталі супрацоўніцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Паўлюкевіч, Дзіяна Корчык і бухгалтар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Грушэўская. На памяць аб сустрэчы ім уручаны падарункі, у тым ліку – музычныя, падрыхтаваныя сама-дзейнымі артыстамі Андрэем Канапацкім, Сяргеем Місікавым, Максімам Перапёлкіным і Ігарам Гапонам.

Развітваючыся, жанчыны з усмешкай заўважылі: звычайна яны рыхтуюць падобныя мерапрыемствы, а тут самі сталі віноўніцамі ўрачыстасці. І гэта было вельмі прыемна!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть