Цуды – сваімі рукамі
Культура

Цуды – сваімі рукамі

навкультУ цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся майстар-клас па бісерапляценні і стварэнні карцін з падручных матэрыялаў, які для ўсіх жадаючых правялі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Галоўніч (на здымку злева) і Алена Самусевіч.
У наш час зробленыя сваімі
рукамі сувеніры не толькі не здаюць пазіцыі, але і валодаюць непаўторнай прыцягальнасцю. Асаблівае захапленне выклікаюць вырабы з выкарыстаннем рэдкай тэхнік работы, – лічыць бібліятэкар аддзела абслугоўвання Ірына Навацкая.
Чым больш арыгінальнай з’яўляецца методыка, тым складаней навучыцца ёй самастойна. Бісерапляценне для пачынаючых можа здацца цяжкаватым, так як займае шмат часу, патрабуе ўважлівасці і карпатлівасці. Але як толькі выраб выкананы, разумееш, што яно таго каштавала.
Работы Алены Васільеўны здзіўляюць не столькі майстэрствам выканання, колькі тым, што яны вельмі дакладна перадаюць бачанне майстра незвычайна тонка адчуваць свет. Здавалася б, такі просты і даступны бісер у наш час – не навіна. Вітрыны завалены ўпрыгожваннямі, іх носяць усе: дзяўчынкі, жанчыны ва ўзросце, дзяўчаты. А калісьці за вытворчасць гэтых пацерак ішла барацьба, тэхналогія стварэння старанна хавалася.
Майстар-клас па вырабу карцін са скуры прайшоў у амаль сямейнай атмасферы цяпла і любові. Галіна Сцяпанаўна здолела зацікавіць усіх, запаліўшы іх сэрцы шчырай любоўю да свайго хобі, і прысутныя пад яе кіраўніцтвам з захапленнем вучыліся ствараць пано.
Абыякавых у зале не было і пытанні сыпаліся, як з рога багацця. На кожнае майстрыхі знаходзілі заўсёды дакладныя адказы.
У завяршэнне сустрэчы галоўны бібліёграф Алена Бабута выступіла перад прысутнымі з біб-ліяграфічным аглядам, невялікім экскурсам у гісторыю пано са скуры і бісерапляцення, адказала на пытанні.
Марына АРЭШКА. Фота аўтара.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть