Культура

“ДАЙ, ДЗЯДУЛЯ, КАЎБАСЫ”

Дзядзька Коля, управіўшыся па хатняй гаспадарцы, струсіўшы снег з кажушка, скінуў у сенцах валёнкі, не спяшаючыся ўзабраўся на гарачую печ. Хоць і старэнькая яна была, а грэла добра. На гэты раз, здавалася, асабліва. Але ж і прычына таму была – кабана асвежавалі. Вось і завіхалася ля печы гаспадыня, робячы каўбасы ды іншыя вясковыя прысмакі.
Гаспадар не заўважыў, як задрамаў. Прачнуўся ад крыку Ганначкі, якая галасіла на ўсю хату, нібы па нябожчыку. Схапіла вілы для чыгункоў, куляй выляцела на вуліцу. Калі вярнулася, Міколаваму здзіўленню не было мяжы: моцна прыціскала да грудзей трохлітровы слоік са свежанінай, добры кавалак крывянкі, акраец хлеба, у жмені – стос беларускіх купюр.
– Гэта ж трэба, ліха яе ведае, цыганка ў хату зайшла, – аддыхаўшыся, павяла гаворку Ганна. – Аслупянела нешта. Аб чымсці гаворыць, а я, нібы здань, стаю. Чую толькі голас – падай тое, прынясі сёе… Схамянулася, калі пад абрус на стале руку прасунула. А там – наша пенсія, капейка ў капеечку.
– Пашанцавала табе Ганна, – уступіў у размову Мікола, – а магло быць куды горш. Я такім гасцям ніколькі не рады: то пагарэльцамі сябе назавуць, то бяздомнымі, то муж з хаты выгнаў, то цётка памерла… Нешта падобнае амаль здарылася і са мною, дык я з цыганкамі так пагаварыў, доўга памятаць будуць. Бач, колькі часу не заходзілі да нас. Маладзейшая хацела пачаставацца салам, кажу – парасят не трымаю. Дзецям папрасіла грошай на цукеркі даць, заўважыў чырвоныя пачкі цыгарэт “Прыма” ў кішэнях. Другая бульбачкі захацела. Я ў адказ – не ўрадзіла, а што ў засеку ёсць – насенная, як гарох.
– Дзядуля, а можа гарэлачка ёсць, – не пераставалі выпрошваць яны пачастункі.
– А як жа, ёсць, поўная бутэлька. І не толькі. Вось кій ладны прыхапіў, арэхавы – нечакана пачуўся голас суседа, які грозна пачаў наступаць на няпрошаных гасцей.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть