Сенатары наведалі Полацк
Культура

Сенатары наведалі Полацк

Паўмесяца застаецца да адной з галоўных культурна-грамадскіх падзей – святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Полацк сустрэне пачатак верасня ў поўнай гатоўнасці – прыгожы і ўрачысты.

Як ідзе падрыхтоўка да значнай падзеі, ацаніла пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву. Менавіта ў Полацку прайшло выязное пасяджэнне, удзельнікам якога была і наш сенатар Ніна Дударга. Яна расказала, што ў першы дзень камісія разгледзела шырокі спектр пытанняў па правапрымальнай практыцы Закона “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”. Насычаным быў і наступны дзень, калі сенатары знаёміліся з горадам, у якім зараджалася, заснавалася і мацнела беларуская гісторыя і дзяржаўнасць, са славутасцямі, архітэктурнымі помнікамі песнярам славянскай пісьменнасці – Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Сімеону Полацкаму…

– Упэўнена, што маючы адбыцца юбілей стане новым вітком у сацыяльна-эканамічным развіцці горада і ўмацаванні яго як аднаго з моцных прамысловых і культурна-турыстычных цэнтраў, – дзеліцца ўражаннямі Ніна Васільеўна. – Было б цудоўна, каб і лунінчане завіталі на свята і дакрануліся да гісторыі і сучаснасці жамчужыны зямлі беларускай, якой з’яўляецца Полацк.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть