Культура

ДАПАМАГЧЫ НЕ СТРАЦІЦЬ ТАЛЕНТ

Нарадзіўшыся ў Лунінцы і да паступлення ў ВНУ быў пастаянным наведвальнікам ЦДТ. Жыццё там бурліць і зараз. Дзеці могуць развіць свае творчыя здольнасці, знайсці сяброў, прыняць удзел у конкурсах і фестывалях.

На турніры ў Мінску, прысвечаным 45-годдзю старэйшага ў Беларусі танцавальнага клуба “Мара”, паспяхова выступілі выхаванцы гуртка бальнага танца Святланы Галка. Пара Дзіма Рудовіч і Ганна Дырда заняла 4-ае месца, а Кірыл Верас і Ангеліна Карульская сталі трэцімі прызёрамі. У турніры клуба “ТэлеМарк” у сваёй узроставай групе яны ж дабіліся перамогі. Бронзавыя медалі заваявалі Дзіма Рудовіч і Ганна Дырда, Святаслаў Чыжык і Вераніца Ляпко. Апошнія пастаянна радуюць выніковымі выступленнямі. На міжнародных спаборніцтвах “Мінск-оpen – 2011” яны былі 14-мі. Каб увайсці ў паўфінал, ім нехапіла ўсяго некалькі балаў.

Творчыя здольнасці праяўляюць юныя мастакі, вакалісты, журналісты, акцёры. Карацей, кожны можа знайсці сабе занятак па душы.

І тым больш незразумела, чаму ад дарослых і моладзі часта чуюцца нараканні: “Няма ў горадзе культурнага жыцця, паход на “на піва” – адзінае забаўляльнае мерапрыемства”. Гэта не зусім так. Танцавальныя гурткі дзейнічаюць у ГДК, група “Рытміка” у ЦДТ запрашае да ўдзелу не толькі дзяцей, але і дарослых. Музыканты знаходзяць увасабленне сваіх захапленняў у ДК чыгуначнікаў.

Праблемы аматарскіх аб’яднанняў – занятасць удзельнікаў на рабоце, недахоп часу, але галоўнае – адсутнасць выступаў і спаборніцтваў дзе можна былоб паказаць сябе, паглядзець на іншых.

Нехта сказаў: “Талент – душэўнае багацце, якое нельга скрасці, але ён сам знікне, калі не будзе знаходзіць сабе выйсця”.

Таму, паважаныя, тварыце, беражыце імкненне да прыгажосці. Шукайце аднадумцаў, размалёўвайце вазоны, перашывайце старыя рэчы… Зрабіце сваё жыццё цікавым, не трэба спадзявацца на іншых, бо па сілах гэта толькі вам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть