Культура

Дарыце жанчынам кветкі!

Пад такой назвай гарадскі Дом культуры сабраў поўную залу гасцей на канцэрт, прысвечаны Дню жанчын.
Ці варта сумнявацца, што там была большасць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва? Ці варта здзіўляцца, што водар руж, гваздзік і цюльпанаў лунаў пад высокай столлю, навейваючы самыя жаданыя думкі і мары?
Ярка ўпрыгожанае памяшканне адпавядала святочным уборам жанчын і добраму настою. А ўсмешкі… Яны ўспыхвалі светлымі зорачкамі, адгукаючыся на значныя моманты ўрачыстай праграмы, якая здзіўляла разнастайнасцю і гумарам, звонкімі спевамі і кранаючымі пажаданнямі.

Спачатку ўшанавалі ордэнам Маці дзевяць прыгажунь, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра і больш дзетак. Ганаровыя ўзнагароды ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Агіевіч. Валянціна Гаргун, Таісія Гелец, Валянціна Ільючык, Наталля Ленінец, Вольга Ільючык, Наталля Мельянец, Алена Акінчыц, Вольга Юрко і Наталля Яцушкевіч выйшлі на сцэну, крыху саромеючыся асаблівай увагі, але з цеплынёй і радасцю ў вачах. Кветкі ў руках так пасавалі да іх дабрыні і жаноцкасці, што бурныя апладысменты доўга не сціхалі ў перапоўненай зале.
Далей ушаноўвалі працаўніц. За актыўную грама-дзянскую пазіцыю, сумленную працу і адказнасць Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі ветэраны працы і работніцы самых розных участкаў і відаў дзейнасці. Шчырыя пажаданні ад мясцовай улады адрасаваліся ўсім жанчынам Лунінеччыны!
Цёплым было выступленне старшыні раённай арга-нізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, галоўнага рэдактара газеты “Лунінецкія навіны” Таццяны Вайцяхоў-скай. Пасля наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Язвінках у яе заста-ліся самыя светлыя ўражанні ад чалавечай дабрыні і адданасці. Пажаданні, прасякнутыя любоўю, знаходзілі водгук у кожным сэрцы.
А са сцэны грымела музыка, і таленавітыя мужчыны пранікнёнымі галасамі славілі самых каханых, жаданых і прыгожых! Іх песні, адрасаваныя святочна апранутай публіцы, запальвалі цудоўны настрой. Алег Жумашаў, Леанід Яраховіч, Раман Даніловіч, Эдуард Белавус, Сяргей Місікаў, Анатоль Янкевіч, Генадзь Шэўчык, Ігар Гапон шчыра неслі свае пажаданні жанчынам.
Але куды ж без дзяўчат, без іх тонкага, пранікнёнага спеву? Вольга Валодзіна, Ірына Ханцэвіч і Марына Корчык дадалі вечару пяшчотнасці і рамантычнасці.
Захапілі цудоўныя танцавальныя нумары юных лу-нінчан – калектыву “Божая кароўка” ЦДТ пад кіраўніцтвам Святланы Галка і “Абіссаль” з ГДК (кіраўнік Валянціна Бадак). Прыемныя ўражанні засталіся ад выступлення вакальнага ансамбля “Залатое птушаня” з ЦДТ (кіраўнік Галіна Гімбатава).
Усю святочную праграму суправаджала слайд-шоу, дапаўняючы кожнае выступленне незвычайнымі фотаздымкамі з шыкоўнымі кветкамі і самымі хвалюючымі імгненнямі. Гледачы акуналіся ў свет казачнасці, дзе бязмежна ўсхвалялася Жанчына – Маці, Каханая, Прыгажуня!
Яшчэ больш захаплення дадалі дзівосныя ўбранні з калекцыі Ганны Бандарэнка. Дзяўчаты-мадэлі прадэманстравалі сукенкі, капелюшы і сумачкі, якія была б не супраць мець у сваім гардэробе не адна лунінчанка.
Вядучыя Таццяна Цяльпук і Аляксандр Коўка не давалі засумаваць дасціпнымі жартамі.
Развітальнае “Миллион алых роз» яшчэ доўга гучала ў свядомасці гледачоў.
Агульнымі намаганнямі арганізатары стварылі незабыўныя моманты. Свята падарыла цудоўны настрой, задаволеныя госці няспешна вярталіся дадому. У душы жыло адчуванне ўзнёсласці, якім кожны дзяліўся са сваімі блізкімі і знаёмымі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть