«Дажынкі» ў нас. І газ!
Культура

«Дажынкі» ў нас. І газ!

img_8313-2

У суботу Лунін стаў цэнтрам раённых “Дажынак”. Месца правядзення выбрана не выпадкова. Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў па тэмпах росту валавога збору зерня першае месца прысуджана СВК “Лунінскі”. На другім і трэцім – размясціліся СВК “Вулькаўскі світанак” і дзяржаўнае прадпрыемства “Сінкевіцкі”.

Усё ў аграгарадку паказвала, што тут праходзіць урачыстасць – на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама і мясцовай гаспадаркі былі арганізаваны гандаль і выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, сельсаветы запрашалі гасцей і ўдзельнікаў свята на тэматычна аформленыя падворкі, дзе давалі магчымасць пакаштаваць розных ласункаў і нацыянальных страў. Таксама ўсе жадаючыя маглі сагрэцца гарачай духмяным чаем і падсілкавацца смачнымі стравамі, якія прапаноўвалі філіялы райспажыўтаварыства.

Перш, чым урачыстай калонай удзельнікі мерапрыемства накіраваліся да святочнай сцэны, адбылася вельмі знакавая для лунян па-дзея – пуск прыроднага газу. Таксама кіраўніцтва раёна, мясцовых і грамадскіх арганізацый усклалі вянкі да помніка загінуўшым землякам.

«Дажынкі» па праву можна лічыць самым галоўным святам працаўнікоў вёскі. Ва ўсе часы людзі шанавалі хлеб і з поўнай адказнасцю яго вырошчвалі і ўбіралі, – адзначыў у сваім прывітанні старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. – Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, меха-нізатараў, спецыялістаў многіх іншых прафесій у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні”.

І вось ён, самы доўгачаканы і хвалюючы момант – ушанаванне перадавікоў. Дыпломы райвыканкама за высокія паказчыкі на ўборцы збожжавых сярод камбайнераў уручылі лепшым механізатарам раёна: Аляксандру Кіндруку з “Дварэцкага”, Мікалаю Боўбелю з “Гарадоцкага”, Уладзіміру Паўловічу і Мікалаю Ванюку з “Вулькаўскага світанка”. Сярод маладзёжных экіпажаў у лідарах Мікалай і Міхаіл Рудзько з “Сінкевіцкага”.

Адпаведныя дыпломы атрымалі і вадзіцелі, якія вылучыліся на адвозцы збожжа: Аляксандр Казун з “Дварэцкага”, Іван Кавалец з філіяла “Лобчанскае” і Міхаіл Кішкевіч з “Вулькаўскага світанка”. Не адстае ад лідараў і моладзь – Віталь Агіевіч (“Гарадоцкі”), Сяргей Трухноў (“Лунінскі”), Вячаслаў Зылевіч (“Дзятлавіцкі”). Узнагароды ім уручыў старшыня райсавета Віктар Рафаловіч.

За высокія паказчыкі на сушцы збожжа ўзнагароджаны: Уладзімір Яраховіч з “Вулькаўскага світанка”, Віктар Маркевіч з “Лунінскага” і Міхаіл Ефімовіч “Гарадоцкі”. Таксама в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Савіна адзначыў за дасягненне найбольшага выхаду збожжа на адзін бала-гектар зямель галоўнага агранома дзяржаўнага прадпрыемства “Сінкевіцкі” Ірыну Антановіч, а за найбольшую сезонную выпрацоўку на ўмоўны камбайн – галоўнага інжынера дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” Івана Каратыша.

Яскравыя моманты ўзнагароджвання рабілі больш запамінальнымі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя мясцовымі самадзейнікамі, якія пазней прапанавалі жыхарам і гасцям Луніна музычна-тэатралізаванае прадстаўленне “Песняй і працай мы аддадзены зямлі”.

img_7893-2 img_7895-2 img_7896-2 img_7897-2 img_7898-2 img_7900-2 img_7904-2 img_7908-2 img_7938-2 img_7939-2 img_7951-2 img_7965-2 img_7972-2 img_7975-2 img_7978-2 img_7981-2 img_7990-2 img_8002-2 img_8028-2 img_8071-2 img_8080-2 img_8337-2 img_8344-2 img_8367-2 img_8370-2 img_8375-2 img_8381-2 img_8383-2 img_8387-2 img_8390-2 img_8398-2 img_8409-2 img_8417-2 img_8438-2 img_8449-2 img_8465-2 img_8467-2 img_8468-2 img_8470-2 img_8475-2 img_8480-2 img_8487-2 img_8489-2 img_8490-2 img_8491-2 img_8492-2 img_8497-2 img_8498-2 img_8500-2 img_8501-2 img_8502-2 img_8503-2 img_8514-2 img_8521-2 img_8528-2 img_8543-2 img_8548-2 img_8549-2 img_8561-2 img_8563-2



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть