Дом радасці пад назвай “Каласок”
Культура

Дом радасці пад назвай “Каласок”

Шкабара ЛПУ гэтую дзіцячую гаману яна вяртаецца на працягу вось ужо 40 год. Спачатку – выхавальніцай яслі-садоў №№ 1 і 8, а з 1982-га – загадчыцай яслі-сада №10 г. Лунінца.

“Каласок” – так ласкава называе яго дзетвара, пераступаючы парог утульных спальных пакояў, гульнявых пляцовак і зялёных куткоў, якія асаблівую асалоду нясуць позняй восенню і халоднай зімой. Тут можна ўбачыць “Гаспадарчы дворык”, “Французскі агарод”, “Зялёную аптэку”, “Крынічку здароўя”, “Блакітную лагуну” і яшчэ мноства іншых сведчанняў творчага падыходу да паўсядзённасці з боку таленавітых работнікаў дзіцячай дашкольнай установы.

Гэтая ўтульнасць створана пад кіраўніцтвам лаўрэата раённага конкурсу «Чалавек года – 2012» Любові Пятроўны ШКАБАРА. Яна – генератар ідэй, іх настойлівы ператваральнік у жыццё. У тым, што выхаваўчы працэс у “Каласку” ідзе ў патрэбным рэчышчы, пераконваюць шматлікія ўзнагароды, сярод якіх – перамога ў абласным туры рэспубліканскага конкурсу “Лепшая дашкольная ўстанова года” і 1-ае месца ў раённым туры рэспубліканскага спаборніцтва “Бяспечнае дзяцінства” ў 2011-ым. А яшчэ – 3-яе месца ў раёне ў спаборніцтве на лепшую фізкультурную залу ў 2012 годзе, чым асабліва ганарацца ў дзіцячым садку, бо зда-роўе выхаванцаў – нязменны клопат дружнага калектыву. Летась пропускі па хваробе на 1 дзіця склалі 6,9 дня – адзін з лепшых паказчыкаў на Лунінеччыне.

І гэта – далёка няпоўны пералік дасягненняў дашкольнай установы, узначальвае якую нястомная Любоў Пятроўна. Тут смачна гатуюць, захоплена займаюцца з малышамі – словам, вельмі любяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Справядлівасці дзеля, варта сказаць, што на вопыце “Каласка” сёння вучацца многія аналагічныя ўстановы не толькі раёна, але і вобласці.

Сустракаючы на парозе былых выхаванцаў, якія прыводзяць сюды ўжо ўласных малышоў, Любоў Пятроўна падсвядома разумее, што час дадае не толькі мудрасці, але і сівізны. А таму спакойна гаворыць пра тое, што не за гарамі час, калі пасаду загадчыцы трэба будзе пакінуць. Яна не ведае, чым будзе займацца дома – вырошчваць кветкі, чытаць кнігі, хадзіць у басейн… А магчыма, сілы і здароўе дазволяць яшчэ папрацаваць з дзеткамі на іншай пасадзе. Упэўнена, што і ў гэтым выпадку ўтульны, мілы і вельмі жаданы для бацькоў і іх дзетак самы сапраўдны дом радасці пад назвай “Каласок” сустрэне яе з нязменнай прыязнасцю і цеплынёй.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть