Доступ да дзяржаўных рэсурсаў
Культура

Доступ да дзяржаўных рэсурсаў

IMG_3022-1Імкнучыся ісці ў нагу з часам і прымяняць у сваёй рабоце новыя сучасныя тэхналогіі, “Белпошта” працягвае пашыраць спіс паслуг для насельніцтва, рабіць іх больш даступнымі для сваіх кліентаў.

Па словах намесніка начальніка РВПС Святланы Рогавай, з пачатку года пачалі прадастаўляць інфармацыю з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў шляхам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. Ажыццяўляецца гэта на падставе дагавора з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг на правах інфармацыйнага пасрэдніка. Стварэнне сістэмы прадугледжвае забеспячэнне даступнасці яе ў любым населеным пункце краіны. Для зручнасці спажыўца рэзультат электроннай паслугі даецца ў выглядзе электроннага паведамлення з выдачай яго на папяровы носьбіт.

У “Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёма-сці, правоў на яго і здзелак з ім” ёсць звесткі аб існуючай інфармацыі па правах і абмежаваннях (абцяжарваннях) правоў: на зямельны ўчастак; капітальнае будаўніцтва (будынак, збудаванне); незавершаную закансерваваную капітальную пабудову; на ізаляванае памяшканне. Супрацоўнік пошта мое доступ да “Звестак аб выкананні юрыдычнымі і фізічнымі асобамі абавязацельстваў па плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылымі памяшканнямі і паслугамі сувязі, камерцыйным займам (рознічны продаж тавараў у крэдыт, адтэрміноўка або растэрміноўка аплаты тавараў, рэалізуемых у рознічным гандлі), выдзяляемых арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі” аб наяўнасці запазычанасці фізічнай або юрыдычнай асобы.

Новая электронная пасрэдніцкая паслуга РУП “Белпошта” – зручны для грамадзян спосаб атрымаць неабходныя даведкі, пры гэтым ім не трэба звяртацца ў іншыя дадатковыя інстанцыі. Паштовыя аддзяленні, выступаючы інфармацыйным пасрэднікам, бяруць гэтыя функцыі на сябе. Даведкі, што носяць інфармацыйны характар, выдаюцца адразу ж у момант звароту, затрымак удаецца пазбягаць дзякуючы таму, што рабочыя месцы спецыялістаў РУП “Белпошта” аўтаматызаваны.

Аляксандр КОЎКА

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть