Культура

«Дробью по сердцам прошлись снаряды…»

Сталенне ў гады савецкай эпохі давала нам простае і зразумелае прадстаўленне пра дабро і зло. Мы – самая магутная, адзіная ў свеце дзяржава, якая заўсёды будзе змагацца за дабрабыт і шчасце сваіх людзей. Па той бок – злосныя ворагі і захопнікі, якія распачалі страшную вайну ў 1941-ым. Савецкія танкі на тэлеэкране
выклікалі гонар за нашу боегатоўнасць у часы “халоднай” вайны, з маленства верылася ў вечнасць і непахіснасць выбраных ідэалаў.
Валерый рос разам з намі, сябар дзяцінства, цудоўны сын і брат. Марыў пра армію, дзе бу-дзе аддана служыць сваёй Радзіме. Чамусьці заўсёды ўяўляў сябе танкістам, хацеў падпарадкаваць магутную машыну сіле і розуму чалавека. Выявы ваеннай тэхнікі розных марак заўсёды ўпрыгожвалі хлапечы пакой.
Пасля вясёлых провадаў пісьмы ад яго ішлі са звычайнай паметкай “Палявая пошта”. У кожным з лістоў было выведзена “Прывітанне з Германіі”. Напэўна цэнзура не дазваляла многае пісаць пра месцазнаходжанне і цяжкасці тэрміновай службы, але Валерый умеў коратка і прыгожа расказаць пра мясцовыя краявіды і непадобны на наш лад жыцця тагачаснай заходняй цывілізацыі. На фотаздымках абавязкова былі выявы танкаў, бо механіку-вадзіцелю даводзілася праводзіць больш часу каля баявой машыны, чым у казарме.
А ў параўнанні з грудай грознага металу вясковыя трактары і камбайны выглядалі цацачнымі.
Дзень танкіста – свята, да якога хлопец адносіўся з нейкім асаблівым пачуццём у душы нават праз многа год пасля службы. Незабыўным застаўся час юнацтва, аддадзены служэнню Айчыне.
Распад Саюза стаў нечаканасцю для ўсіх, а Валерый найбольш балюча перажываў змены ў грамадстве. Тым больш, што перад гэтым пазнаёміўся з дзяўчынай з Луганска і пасля вяселля пераехаў жыць ва Украіну. Вяртанне да бацькоў праз мытныя пасты непрыемна калола ў сэрца, не верылася, што ён цяпер жыве ў замежжы. Цяжка было растлумачыць дзецям, чаму ён лічыць Украіну, Расію і Беларусь адной дзяржавай.
Але сям’я Валерыя знайшла сябе ў веяннях новага часу. На Луганшчыне пабудавалі дом і заняліся продажам абутку, адкрылі свой камерцыйны магазін. Справы ладзіліся, мелі нядрэнны дастатак. Маглі дазволіць сабе невялікае падарожжа па іншых краінах. Адной з першых наведалі Германію, знаёмыя мясціны, дзе праходзіла служба. Амаль не пазнаючы былых палігонаў, мужчына ўсё ж змог ненадоўга вярнуцца ў сваё юнацтва. Дакрануўся да камянёў на былой казарме і праехаў той жа дарогай, па якой некалі калясіў на баявой машыне. Сына і дачку не стамлялі татавы расказы пра службу, яны ўважліва лавілі кожнае слова, фатаграфаваліся на фоне незнаёмых мясцін.
Падзеі сённяшняга Луганска сталі для сям’і Валерыя крытычнымі. З пачаткам бамбёжкі яны паспелі пераехаць у Беларусь. Але тое відовішча, калі да болю знаёмы танк пасылаў смертаносныя снарады на мірных людзей, не выходзіць з галавы. Як суседскія дзеці з акрываўленымі тварамі крычалі над загінуўшым бацькам, што выпадкова трапіў пад баявы прыцэл. Тады яны кінулі ўсё нажытае, узялі толькі самыя неабходныя рэчы і дакументы. У магазін з абуткам неўзабаве трапіла бомба, памяшканне згарэла разам з таварам. Наўрад ці ўцалела што ў іх доме, бо там размясціўся штаб адной з ваюючых старон.
Дарослыя рады ўжо таму, што жывымі паспелі вывезці з небяспекі дзяцей. Але пакінуць абжытае месца, уладкаваны быт, стала для беларуса з украінскім пашпартам вельмі балючай трагедыяй. Выхаваны на каштоўнасцях магутнай дзяржавы, ён ніколі не мог уявіць, што такія страшныя падзеі могуць адбывацца ў мірны час. Танкі, якія рыхтавалі смертаносны запал для абароны знешніх рубяжоў, цяпер знішчаюць дабрабыт унутры краіны, пахаваўшы пад коламі частку свайго народа.
Валерый зняў фота-здымкі з выявамі танкаў са сцяны бацькавай хаты. Ён больш не ўпэўнены, што боегатоўнасць, якую кавалі для абароны, не абернецца супраць саміх сябе. І наогул, ён не ведае, як жыць далей? Дзе жыць? І як растлумачыць дзецям апошнія падзеі?
Я першы раз за ўсе гады не пашлю яму віншаванне з Днём танкіста. Я цяпер не ведаю, ці будзе Валерыю прыемна атрымаць такое пасланне. Але хочацца верыць, што ўзброеныя канф-лікты скончацца, людзі вернуцца ў свае дамы і адрамантуюць не толькі будынкі і дарогі, а знойдуць лекі для скалечанай душы і зноў павераць у лепшае.

Дробью по сердцам
прошлись снаряды,
Надломив кусочек от души…
Кто-то обретет свои награды,
Чтобы вновь историю вершить.
Кто-то побежденным выйдет с боя…
Большинство останется в земле…
И сирена жалобно завоет,
Поминальный завтрак на столе…
Ужас перед детскими глазами –
Ох, не скоро выветрится страх…
Матери с горючими слезами
Сыновей выносят на руках…
Разве можно допустить такое,
Уничтожить самый ценный клад –
Малышей оставить в поле боя,
Где снаряды страшные летят.
Вместо смеха – звуки автомата,
А в сердцах – испуг и пустота,
Не стреляйте в малышей, ребята,
Пусть войны не будет никогда!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть