Культура

Духоўная спадчына

дятловичияднае Лунінец з Дзятлавічамі, дзе ў нядзелю адбылося свята вёскі.

Старшыня сельвыканкама Канстанцін Мардухай нагадаў аб цікавым мінулым самага вялікага ў раёне паселішча, падзяліўся здабыткамі сучаснасці. Самыя старанныя і адказныя вяскоўцы былі адзначаны падарункамі. З віншаваннямі да ўдзельнікаў свята звярнуліся старшыня райсавета Віталь Адзішчаў, памочнік сенатара Марыя Канановіч, кіраўнік СВК “Дзятлавічы” Алег Багук, дырэктар мясцовай СШ Аляксандр Баўкуновіч. Кранаючымі імгненнямі свята сталі вяселлі – залатое і сярэбраныя. Урачыстыя цырымоніі правяла кіраўнік спраў сельвыканкама Жанна Стральчэня. 50- і 25-гадовыя сямейныя юбіляры цалаваліся пад агульнае скандыраванне “Горка!!!”.

На пляцоўцы хапала месца для гледачоў, аматараў забаў на атракцыёнах, абсталявання летняга кафэ. Сем’і з дзецьмі і ўнукамі выбіралі адпачынак на свой густ.

Праз тры гады Дзятла-вічы будуць святкаваць юбілей першага прыгадвання ў летапісе. Кіраўніцтва мясцовай улады мае намер азнаменаваць яго памятным знакам аб славутым манастыры, у склад якога больш за дзвесце год уваходзіў і Лунінец. Удзельнікі свята захапляліся фальклорнымі мелодыямі, што спрадвеку захоўвае старэйшае пакаленне, і сучаснымі рытмамі ў выкананні маладых самадзейных артыстаў. Ганак ЦСДК быў пераўтвораны ў выставу народных рамёстваў, на імправізаванай сцэне гаспадарылі творцы з народнага аматарскага аб’яднання “Світанак”…

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть