Культура

Дзеці чыгункі

Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі акцыю “Нашы дзеці” на Лунінеччыне праводзіць па двух адрасах.

Першы – Лахва. Тут знаходзіцца Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі. Шмат год запар напярэдадні калядных і навагодніх святаў калектыў рады шчодрай увазе чыгуначнікаў. Вось і сёлета 50 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі падарункі. Мы – старшыня прафкама дыстанцыі пуці Вячаслаў Туркевіч і аўтар гэтых радкоў – захавалі незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з мужнымі і моцнымі духам дзецьмі падшэфнага цэнтра. Пераадольваючы свае, хочацца верыць, часовыя цяжкасці, юныя пацыенты цэнтра спявалі і чыталі вершы, кружыліся ў хараводзе. І не трэба было большай удзячнасці, чым усмешка дзяўчынкі на мыліцах, калі з дапамогай дарослых яна таксама прайшлася ў туры вальса…

Дабрачыннае свята ад імя начальніка Баранавіцкага аддзялення Сяргея Чапелава было арганізавана і ў Луні-нецкім Доме культуры чыгуначнікаў. На ёлку запрасілі больш як 50 хлопчыкаў і дзяўчынак з мнагадзетных і няпоўных сем’яў працаўнікоў вузла. Дзеці ўражвалі прыгожымі сукенкамі і маскараднымі касцюмамі, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, віктарынах і атракцыёнах. Дзед Мароз і Снягурка захапляліся чытаннем і спевамі юных лунінчан, якія па завяршэнні сустрэчы атрымалі салодкія падарункі. Дарослыя ўдзельнікі святочнай праграмы з замілаваннем глядзелі на сваіх сыночкаў і дачушак, павялічваючы агульную калядную радасць.

Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть