Культура

Дзедаў Марозаў многа не бывае

dedy-morozy-001

«Не разумею, чаму нельга было ўсё арганізаваць у выхадны дзень?». «Ага, а яшчэ затрымліваюцца чамусьці». Перад шэсцем Дзедаў Марозаў сярод тых, хто прыйшоў на традыцыйны казачны парад, прагульвалася лёгкая незадаволенасць. Аднак, калі ўсё пачалося, людзі забыліся пра няўвязкі.

Паглядзець сапраўды было на што! У агульнай складанасці ў аглядзе-парадзе  задзейнічалі каля 80 казачных персанажаў. Вясёлая калона ўзяла старт ад пляцоўкі КБА і прайшла па вуліцы Чырвоная да навагодняй лясной прыгажуні на плошчы Леніна. Вочы ў дзяцей (ды і ў дарослых) разбягаліся ад багацця святочных герояў:  сапраўды ярка, прыгожа і маштабна. У гэтым годзе паўдзельнічаць у конкурсе і паказаць сябе сабраліся прадстаўнікі школ, дзіцячых садоў і Дамоў культуры горада і раёна. У намінацыях перамогу атрымалі: «Класічны Дзед Мароз» – яслі-сад №8, «Самы юны Дзед Мароз» – Язвінская школа,  «Нацыянальны Дзед Мароз» – СШ №1 райцэнтра, «Самы незвычайны Дзед Мароз» – гімназія г. Лунінца. Пераходны посах ад леташняга пераможцы дастаўся Дзеду Марозу і яго Снягуркам з СШ №4, як самым запальным персанажам. Конкурсы, танцавальныя флэшмобы, гульні чакалі дзяўчынак і хлопчыкаў. Дзеці былі задаволеныя і радасна адказвалі на пытанні любімых герояў. Кульмінацыйным момантам для ўсіх прысутных стала цырымонія ўключэння святочнай ілюмінацыі на галоўнай гарадской ёлцы. Навагодні настрой створаны, галоўнае – яго не разгубіць.

dedy-morozy-014 dedy-morozy-015 dedy-morozy-016 dedy-morozy-017 dedy-morozy-018 dedy-morozy-019 dedy-morozy-020 dedy-morozy-002 dedy-morozy-003 dedy-morozy-004 dedy-morozy-005 dedy-morozy-006 dedy-morozy-007 dedy-morozy-008 dedy-morozy-009 dedy-morozy-010 dedy-morozy-011 dedy-morozy-012 dedy-morozy-013

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть