Культура

Дзяржпошліна за дазвол у дарожным руху

У 2013 годзе дыягнастычнымі станцыямі Лунінца выдадзена 17338 дазволаў на ўдзел у дарожным руху, што складае больш за 42 працэнты ад наяўнага транспарту ў раёне і амаль на 13 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе. Юрыдычным асобам – 2179 (у 2012-ым – 1752).
Па-ранейшаму адказна
ставяцца да прадастаўлення транспартных сродкаў на тэхагляд у філіялах “АП-10 г. Лунінца”, “Аўтабаза” райспажыўтаварыства, Лунінецкай ЖКГ, РАНС, РУВП “Граніт”, РВУ “Лунінецрайгаз”, ПМК-59. У аграрным сектары – СВК “Хваецкае”, “Новае Палессе”, “Велута”, “Дзятлавіцкі”, ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”. Горш абстаяць справы ў СВК “Азярніца”, “Багданаўка”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра”, КУП “Міжлескае”.
З 1 студзеня паралельна з праходжаннем тэхагляду неабходна ўплаціць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Аб парадку адпаведнай працэдуры можна даведацца на дыягнастычных станцыях у інжынера.
Васіль КАХОВІЧ, інжынер УП “Белтэхагляд”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть