Культура

“Гаспадар” на рускім стале

Вядома, што ў Расійскай імперыі з даўніх часоў без самавара не абыходзіўся ні адзін стол. Ён з’яўляўся не толькі ўпрыгожваннем, але і неад’емнай часткай любога піру. Традыцыя бавіць час за кубкам чаю не засталася ў гісторыі, яна актуальна і сёння. Ды толькі на стале ўжо электрычныя «нашчадкі».

Адна з гістарычных каштоўнасцей ёсць у музейным кутку Вялуцкай СШ. Сюды яго перадала сям’я Клімчук, за што кіраўніцтва школы вельмі ўдзячна. Маюцца дакладныя звесткі, што ў Велуту самавар прывезены ў гады Першай сусветнай вайны. Выраблены ён у Туле на фабрыцы «самаварных каралёў» сямейства Баташовых. Іх прадукцыя лічылася лепшай па якасці і аздабленню, неаднаразова адзначалася разнастайнымі ўзнагародамі.

Зусім невыпадкова вялуцкія школьнікі выбралі самавар для стварэння работы на рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў і музейных куткоў устаноў адукацыі. Пры падтрымцы кіраўніка Ірыны Хлуд шмат чаго цікавага даведаліся за гэты час. Цяпер жартоўна называюць сябе “спецыялістамі” ў вобласці даследавання гісторыі самаварнай вытворчасці.

Падрыхтаваная да конкурсу праграма ўключала правя-дзенне экскурсіі і паказ прэзентацыі. Алеся Ясеня і Ілона Каховіч, апранутыя ў рускае нацыянальнае адзенне, пабудавалі сваё выступленне ў форме гутаркі з Максімам Сацкевічам. Работа адзначана дыпломам 1-ай ступені ў раённым конкурсе і 2-ой – у абласным.

У хуткім часе экскурсійная праграма “Тульскі самавар” будзе праводзіцца ў музейным кутку школы. А гэта – цудоўная магчымасць пачуць цікавую гісторыю і ўбачыць эксклюзіўны выраб фабрыкі Баташовых.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть