Культура

Горад… Людзі… Каханне…

10 год не была ў Мікашэвічах. За гэты час горад змяніўся, значна папрыгажэў, але засталася ў ім нейкая ціхая таямнічасць. Вуліцы папоўніліся навейшымі аўтамабілямі, дамы аздобіліся ўпрыгожаннямі з сучасных матэрыялаў, падраслі маленькія дрэвы. Толькі людзі засталіся добрымі і ветлівымі, як і тады.

Сустрэчныя ахвотна адказвалі на пытанні, на тварах была прыязная ўсмешка.
Спыталася ў некалькіх чалавек: “– Ці выпісваеце “Лунінецкія навіны?”
Пажылы мужчына згодна заківаў галавой:
– Яшчэ бацькі мае некалі выпісвалі, і я пастаянна чытаю. Больш пішыце пра наш горад.
Другі назваўся Аляксандрам, а пра газету наогул мае слабое ў’яўленне.
Дзяўчына ў белай футры сказала:
– Газету выпісвае мама. Некаторыя матэрыялы вельмі цікавыя.
Жанчына сярэдніх гадоў назвалася Вольгай, з газетай сябруе апошнія гады:
– Люблю чытаць пра людзей, асабліва калі ведаю іх асабіста.
Малады чалавек з букетам кветак у руках адказаў паўжартам:
– Не выпісваю, бо вы мала пішаце пра каханне…
Горад… людзі… каханне…
Як аказалася, самыя розныя тэмы цікавяць нашых чытачоў. І, напэўна, не толькі ў Мікашэвічах.
Пасля наведвання горада засталіся прыемныя ўражанні. Хочацца спа-дзявацца, што ветлівыя жыхары, якія сустрэліся мне, гэта – не выключэнне, а яго паўсядзённасць, і ў наступны раз знайду тут шчырасць і разуменне. А радкі пра каханне і ў прозе, і ў вершах “Лунінецкія навіны” надрукуюць абавязкова!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть