Культура

Гран-пры за “Зімовую казку”

казкаПадведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да навагодніх святаў. Усе калектывы папрацавалі на славу, а пераможцы атрымалі грашовыя прэміі.
Самым прыгожым стаў
дзіцячы садок №8 г. Лунінца. Другое месца прысуджана яслям-саду ў Велуце, трэцяе – у Рэдзігерава.
Сярод аб’ектаў агульнай сярэдняй адукацыі першае месца – у СШ №1 г. Лунінца. Другая прэмія дасталася сярэдняй школе ў Язвінках, а трэцяя – Дзятла-віцкай СШ.
Гран-пры заслужана атрымала сярэдняя школа ў Вульцы 2. Сапраўды бязмежны палёт фантазіі з дапамогай самых звычайных матэрыялаў ператварыў школьныя памяшканні ў маляўнічыя замкі. Вазы з заінелых галінак упрыгожвалі калідоры, на вокнах зіхацелі цудоўныя малюнкі. Творчая група настаўнікаў і вучняў аформіла некалькі кампазіцый. “Зорнае неба” свяцілася чароўнымі знічкамі, на якім ўладарыў гаспадар-месяц. “Навагодні гараскоп” прадставіў усе 12 сімвалаў, дзе герой года 2014 – конь – заняў сваё пачэснае месца. “Рэзідэнцыя Дзеда Мароза” была па-сапраўднаму казачнай краінай, якая ледзь умясцілася ў школьным памяшканні, а “Новы год у лесе” заварожваў сваёй таямнічасцю.
Агульныя намаганні дзяцей і дарослых дадалі да святочнасці яшчэ некалькі прыемных момантаў, стварыўшы ў школах і дзіцячых садках сапраўдную “Зімовую казку”. Няхай гэтае адчуванне ўзнёсласці і незвычайнасці паспрыяе новым дасягненням школьнікаў і застанецца светлым успамінам дзяцінства!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть