Культура

…І лепшая ўзнагарода – кампліменты!

Прыемным сюрпрызам для работнікаў філіяла «Аграграніт», жыхароў Сінкевіч і навакольных вёсак стала конкурсна-забаўляльная праграма, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня. Яе фундатарам выступіў прафсаюзны камітэт гранітаздабываючага прадпрыемства, а адбылася яна напярэдадні веснавога свята ў мясцовым сельскім Доме культуры.
Працаўніцам сельскагаспадарчага падраздзялення, сфарміраваных у каманды «Улеты» (МТФ №1 в. Сінкевічы), «Рагатулі» (МТФ №2 в. Острава), «Брыганціна» (МТФ №3 в. Мокрава), «Рамонкі» (кіраванне), «Вясёлыя дзяўчаты» (паляводчая брыгада) і зборную «Шасцярня 24» давялось прадэманстраваць, што яны не толькі паспяхова спраўляюцца са штодзённымі службовымі абавязкамі, але і хатнімі клопатамі.
Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва праявілі кулінарную фантазію і майстэрства ў конкурсе на самы смачны бутэрброд і паспаборнічалі на хуткасць у зборцы мясарубкі. А яшчэ – творчы падыход пры стварэнні і дэфіле трэндавай адзежы, фізічны спрыт і трываласць пры кручэнні хупа-хупа. “Фішкай” праграмы стаў конкурс прыпевак. Арганізатары мерапрыемства паклапаці-ліся і пра гледачоў, для якіх таксама былі прыгатаваны вясёлыя ігры. Не сумавалі балельшчыкі і ў паўзах паміж змаганнямі. Іх запоўнілі канцэртныя нумары мастацкай самадзейнасці Сінкевіцкага СДК.
Як не імкнулася журы вызначыць прызёраў, але так і не змагла аддаць перавагу каму-небудзь з каманд. Усе ўдзельніцы былі адзначаны прызамі. Зрэшты, думаецца, лепшай узнагародай для іх у гэты вечар былі кампліменты з вуснаў сваіх мужчын – мужоў, сыноў, братоў, каханых і калег.
Алена ВАЙЦЯХОЎСКАЯ, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце філіяла «Аграграніт».

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть