Культура

«И уж время расставаться, а расстаться нету сил…»

Адбылося чарговае мерапрыемства ў межах праекту “Актыўнае сёння пажылых людзей”. Для нас, яго ўдзельнікаў, яно стала сапраўднай незабыўнай падзеяй.
Не ведаю, якімі словамі выказаць удзячнасць работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія ладзяць гэтыя святы, імкнучыся, каб пажылыя, сярод якіх нямала дзяцей ваеннага пакалення, не адчувалі сябе адзінокімі, ізаляванымі ад грамадства.
Як заўсёды сардэчна сустрэлі Лідзія Чыжакова і Ірына Мархотка. На гэты раз нас запрасілі ў кафэ “Адпачынак” на калядныя пасядзелкі. Ірына Уладзіміраўна пастаралася, каб сцэнарый сустрэчы быў цёплым, напоўненым сардэчнасцю і дабрынёй. Яна ж удала справілася з роляй вядучай.
Святочны настрой стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці – гурт “Сяброўкі” з Лунінскага СДК (кіраўнік Алена Торчык), Алег Жумашаў, Сяргей Місікаў, Галіна Куліцкая, а таксама юныя танцоры – выхаванцы Святланы Галка.
І хоць святы ўжо закончыліся, для нас сапраўдным сюрпрызам стала паяўленне Дзеда Мароза (Максім Бусько) і Снягуркі (Валянціна Цяльпук). Завіталі яны не толькі з віншаваннямі, але і з пачастункамі. Калі ж у руках Мікалая Вячоркі “ажыў” баян, абыякавых у зале не засталося. Гучалі любімыя песні, прыпеўкі. Атмасфера была настолькі прыязнай, што развітвацца не хацелася. Дзякуй усім, хто падарыў нам гэтае цудоўнае свята.
Галіна МАР’ІНА. г. Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть